Архiў для лістапада 6, 2018

Форма – жаноцкасці не перашкода

Вікторыя Юр’еўна ВАЙЦЮЛЕВІЧ – ваеннаслужачая ў другім пакаленні. На Валожыншчыну яна трапіла разам з бацькамі. У воінскую часць 30151Ю, што размяшчаецца ў Гіравічах, прывёз сям’ю тата – кадравы афіцэр. Маці таксама працавала ў брыгадзе. Чытаць далей »

У ліку пераможцаў

    Завяршыўся XXI конкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Прыемна, што ў ліку лепшых аказаліся чатыры даследаванні рабят са школ Валожыншчыны. Чытаць далей »

Фінансавая граматнасць

    Вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі раёна прынялі актыўны ўдзел у першым этапе Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, арганізатарамі якой з’яўляюцца Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Аванс, каб працаваць яшчэ лепш

    Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за подпісам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Мікалаевіча Румаса. Уручэнне адбылося падчас урачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры, якая прайшла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў сталіцы. Усяго высокай адзнакі сваёй працы на мерапрыемстве ўдастоіліся 7 дзеячаў культуры Міншчыны, у ліку іх – і  наша зямлячка. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

З пачатку года 6 жыхароў раёна, што слаба бачаць, пабывалі ў санаторыі “Пад’ельнікі” Уздзенскага раёна Міншчыны.

    На базе гэтай здраўніцы знаходзіцца аддзяленне рэабілітацыі для людзей, якія маюць праблемы са зрокам. Пуцёўкі туды выдзяляюцца бясплатна ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У лістападзе паедзе на аздараўленне яшчэ адзін жыхар Валожыншчыны. Менавіта столькі пуцёвак выдзелена на бягучы год. Чытаць далей »

Амерыканскія веды на беларускай практыцы

    Нядаўна на базе Клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці прайшоў курс Амерыканскай акадэміі педыятрыі пад назвай «Першасная рэанімацыя нованароджаных». У ім удзельнічалі спецыялісты Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы – раённы педыятр, загадчыца і 2 медыцынскія сястры радзільнага аддзялення. Чытаць далей »

Што гэта за вуліца, што гэта за дом?..

У рамках перапісу насельніцтва з 6 па 30 лістапада пройдзе праверка адраснай гаспадаркі ў Валожыне і Івянцы. Чытаць далей »

Урадзілі буракі і кукуруза

    Гаспадаркі раёна практычна завяршылі ўборку цукровых буракоў і кукурузы.

    На апошні дзень кастрычніка салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 1815 гектараў, што складае 98,1 працэнта. Накапаны амаль 75 тысяч тон цукровых буракоў пры сярэднераённай ураджайнасці 410,9 цэнтнера з гектара. Чытаць далей »

Слава табе, родны камсамол, у дзень твайго нараджэння!

2 лістапада ў РЦК прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі і Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

    Яшчэ да пачатку ўрачыстасці гасцей у вестыбюлі сустракаў аркестр народных інструментаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў: мелодыі мінулых гадоў не толькі ўзнімалі настрой, але і вярталі ў прыемную, поўную рамантыкі і гераізму, пару маладосці. Чытаць далей »

З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Шаноўныя валожынцы і госці нашай зямлі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята –

Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

     7 лістапада 1917 года – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, зацвердзіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 06.11.2018


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars