Архiў для лістапада 9, 2018

Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў

Транспартная інспекцыя па г. Мінску і Мінскай вобласці інфармуе, што з 12.10.2018 г. уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 г. № 972, шляхам зацвярджэння правіл у новай рэдакцыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 г. № 636, якія неабходна выконваць усім перавозчыкам пасажыраў. Чытаць далей »

Березинский район

Чытаць далей »

Выстава скульптара

     У Валожынскім краязнаўчым музеі працуе выстава беларускага скульптара, мастацтвазнаўца Валерыя Францавіча КАЛЯСІНСКАГА, які з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў і членам Беларускага нумізматычнага таварыства. Чытаць далей »

Гармонія іх душаў – агульная гармонія

Ёсць людзі, пасля сустрэчы з якімі душа нібы аздараўліваецца. Здаецца, і жыць, і дыхаць становіцца лягчэй. Сустрэць такіх – вялікая ўдача. А тут – адразу цэлая сям’я.

   У дом Віктара і Надзеі ШЫМАК з г. п. Івянец трапіла не выпадкова. Падказалі супрацоўнікі пассельвыканкама. “Напішыце пра іх, людзі ж проста цудоўныя, а дзеці – само зачараванне!” Тое, што матуля і тата выхоўваюць чацвярых нашчадкаў, ведала, але не чакала ўбачыць толькі дзяўчынак. Чытаць далей »

Імкненне да поспеху

    Рэдакцыя сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама праводзіць творчы праект пад назвай “Вучань года”. Кожную пятніцу мы будзем знаёміць чытачоў з таленавітымі і ініцыятыўнымі, творчымі і крэатыўнымі школьнікамі, якія ведамі, розумам, стараннем і дасягненнямі праслаўляюць раён, сваю школу, настаўнікаў і сябе. Чытаць далей »

Капейка рубель беражэ

Калі чалавек з душой ставіцца да сваіх прафесіянальных абавязкаў, то гэта будзе відаць заўсёды, нават тады, калі ён адпачывае. Чытаць далей »

Службу нясуць годна

     Супрацоўнікамі аддзялення аховы паспяхова арганізуецца ахова 234-х аб’ектаў, што належаць фізічным і юрыдычным асобам. На 20-і з іх нясуць службу ахоўнікі і вартаўнікі, на 214-і недатыкальнасць забяспечваецца з дапамогай пульта цэнтралізаванага наглядання. За стабільна высокія паказчыкі ў працы ў мінулым месяцы некаторыя прадстаўнікі аддзялення адзначаны ўзнагародамі. Чытаць далей »

Галоўны вораг

     Алкагалізм – адзін з асноўных разбуральнікаў здароўя. Ад яго ў першую чаргу пакутуюць найбольш высокаарганізаваныя органы: печань, сардэчна-сасудзістая і нервовая сістэмы, галаўны мозг.

    Разбуральная сіла алкаголю заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад іншых прадуктаў харчавання і напіткаў, ён не падвяргаецца пераўтварэнню і расшчапленню пры праходжанні праз органы стрававання. Яго ўжыванне спрыяе развіццю гастрыту, які можа прывесці да язвы страўніка ці дванаццаціперснай кішкі, павышае згусальнасць крыві і прыводзіць да тромбаў, узмацняе кіслароднае галаданне клетак мозгу і іх гібель, выклікае эндакрынныя парушэнні, адмоўна ўздзейнічае на псіхіку. Сярэдняя працягласць жыцця алкаголікаў на 15-20 гадоў меншая, чым у непітушчых.

    Найбольш частыя наступствы п’янства – парушэнне стану нервовай сістэмы. Спачатку ўзнікаюць павышаная эмацыянальная няўстойлівасць, зніжэнне памяці і працаздольнасці, парушэнне сну, агульнае дрэннае самаадчуванне. Вынік хваробы – разбурэнне асобы, страта інтэлекту, псіхоз або “белая гарачка”, зніжэнне здольнасці арыентавацца ў навакольным асяроддзі.

    Лічыцца, што колькасць спажытага спіртнога вызначае верагоднасць развіцця праблем. Дарослым людзям не рэкамендуецца ўжываць больш за 20 грамаў этылавага спірту ў суткі. Пры гэтым нельга піць больш чым 5 разоў на тыдзень. Каб уплыў алкаголю на арганізм не аказваў пагібельнае ўздзеянне, рэкамендуецца разводзіць спіртныя напіткі, замяняць іх безалкагольнымі, есці да і пасля выпіўкі.

Антон ДУБІНКА,

урач райпаліклінікі

Атрута ў доме

     Выпадковыя атручванні ў маленькіх дзяцей адбываюцца ў тым узросце, калі яны знаёмяцца з навакольным асяроддзем – бяруць рэчы ў рукі і спрабуюць на смак. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце штодня ад гэтага паміраюць 125 дзяцей. Чытаць далей »

Для дзіцячай бяспекі

    Штогод у Беларусі фіксуюцца выпадкі падзення дзяцей з вокнаў, якія прыводзяць да інваліднасці альбо смяротнага зыходу. Чытаць далей »

Праблема – псарыяз

    29 кастрычніка ў Беларусі прайшоў Дзень прафілактыкі псарыязу. Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы. У розных краінах ад гэтай хваробы пакутуе ад 1 да 5% насельніцтва. Сярод дзяцей часцей хварэюць дзяўчынкі, сярод дарослых – мужчыны. Пачацца можа ў любым узросце. Чытаць далей »

Сусветны дзень спіраметрыі

     У кастрычніку 2018 года з мэтай прыцягнення ўвагі да рэгулярнага абследавання органаў дыхальнай сістэмы па ўсёй краіне прайшла рэспубліканская акцыя “Сусветны дзень спіраметрыі і лёгачнага здароўя”. Чытаць далей »

Барацьба супраць дыябету

    Штогод 14 лістапада праходзіць Сусветны дзень барацьбы супраць дыябету для павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб праблемах дыябету і звязаных з ім ускладненняў.

     Колькасць хворых на цукровы дыябет у свеце за 20 гадоў павялічылася ў 3 разы. У Беларусі зараз 320 тысяч хворых, і іх колькасць павялічваецца на 7-8% кожны год. Чытаць далей »

Экстранная псіхалагічная дапамога

Часам людзі адчуваюць душэўны боль, тугу, крыўду, безвыходнасць, калі жыццёвыя праблемы здаюцца невырашальнымі. У такія моманты проста не ведаеш, куды і да каго звярнуцца па дапамогу. Чытаць далей »

Сведчанне веры і любові

Дзень успаміну адышоўшых у вечнасць вернікаў – асаблівая нагода ўзгадаць і ўшанаваць продкаў. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Гэтымі днямі сталі вядомы вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Архнавацыя”, які праводзіцца сярод школьнікаў.

    Дыплома I ступені ўдастоена работа вучаніцы сярэдняй школы № 1 райцэнтра Крысціны Часноўскай. Дзяўчына наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Творчы калейдаскоп” у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, якое вядзе педагог дадатковай адукацыі Алена Іванаўна Собалева. Менавіта ў такім творчым тандэме і атрымалася архітэктурная навацыя, адзначаная на высокім узроўні. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars