Архiў для лістапада 13, 2018

Участковы інспектар – справа яго жыцця

       Прайшло амаль два гады, як участковы інспектар адміністрацыйнага ўчастка, які знаходзіўся на тэрыторыі былога Узбалацкага сельскага савета, Ігар Уладзіміравіч СУХАДОЛЕЦ пайшоў на заслужаны адпачынак. Але да гэтай пары мужчыну сніцца, што ён працуе ў органах, а жыхары вёсак зоны яго абслугоўвання звоняць і просяць дапамогі і парады. Чытаць далей »

Пра печы, праводку і не толькі…

    У рамках выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы на тэрыторыі раёна рэйдавыя групы ў складзе супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ТЦСАН, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, «Энерганагляду» праверылі 602 домаўладанні. Вынік не парадаваў… Чытаць далей »

Небяспечны чадны газ

     Чадны газ (хімічная формула СО) – вельмі атрутнае рэчыва. Нябачнае і бязлітаснае. Утвараецца яно пры няпоўным згаранні вугляродаў. На жаль, штогод фіксуюцца выпадкі са смяртэльным зыходам пры эксплуатацыі газавага абсталявання. Чытаць далей »

Месцы павышанай рызыкі

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі стан пажарнай бяспекі ў інтэрнатах жылкамунгаса, райаграпрамтэхнікі, райспажыўтаварыства, цэнтральнай раённай бальніцы, дарожна-рамонтных арганізацый. Чытаць далей »

Экзамен здалі паспяхова

Тактычна-спецыяльныя вучэнні прайшлі ў дзяржаўнай установе “Дом інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі развіцця”. Чытаць далей »

Нялішнія веды

Рэспубліканская акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё!” распачалася 12 лістапада. Асаблівую ўвагу выратавальнікі ўдзеляць праблеме пажараў і гібелі людзей у выніку неасцярожнага курэння. Чытаць далей »

Сюрпрызы надвор’я

Моцны шквалісты вецер, буры і смерчы – стыхійнае бедства, якое можа здарыцца ў любую пару года.

   Пры атрыманні штармавога папярэджання па тэлебачанні ці па радыё, уважліва  паслухайце парады і рэкамендацыі. Папярэдзьце пра магчымае здарэнне суседзяў, пры неабходнасці – акажыце дапамогу інвалідам, дзецям і пажылым грамадзянам. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

За шматгадовую плённую працу на ніве беларускай культуры і друку, выдатныя дасягненні ў галіне беларускага кнігадрукавання кіраўніку народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага Цэнтра культуры, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціне Гіруць-Русакевіч уручана Падзяка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Карлюкевіча. Чытаць далей »

Спартакіяда ветэранаў

З 2 па 4 лістапада ў а. г. Ракаў на базе ДУ “Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база “Галактыка” прайшла XI спартакіяда сярод кіраўнікоў і членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, прысвечаная Году малой радзімы. Чытаць далей »

Асаблівы сусвет

   Штогод да Міжнароднага дня інвалідаў ТЦСАН праводзіць інклюзіўны фестываль “Асаблівы сусвет”. У бягучым годзе мерапрыемства запланавана на 3 снежня.

     Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і дарослыя людзі з інваліднасцю. Выступіць можна ў наступных намінацыях:

    “Харэаграфічнае мастацтва” (танец індывідуальны ці групавы);

    “Выканаўчае мастацтва” (песня) па трох катэгорыях: ад 5 да 15 гадоў, ад 16 да 31 года, ад 31 года і старэйшыя;

    “Сцэнічнае майстэрства” (да 7 хвілін). Чытаць далей »

Фестываль песні

    20-21 кастрычніка ў Мінску прайшоў VII  Усебеларускі фестываль песні Ганны Герман «Эўрыдыка».

    Інструментальны ансамбль «ArsLonga» стаў уладальнікам спецыяльнай узнагароды фестывалю, які завяршыўся гала-канцэртам у вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. «ArsLonga» выступіў з вядомымі беларускімі спевакамі і пераможцамі папярэдніх фестываляў, з уладальніцай Гран-пры гэтага года Вікторыяй Хамчуковай.

Наш кар.

Асабісты прыём

    16 лістапада з 14.00 да 16.00 у будынку пракуратуры раёна правядзе асабісты прыём грамадзян намеснік пракурора Мінскай вобласці Аляксандр Леанідавіч БЯЛІЦКІ.

    Папярэдні запіс – па 15 лістапада ўключна да 18.00 па тэлефоне 57582.

Радыёвыпуск — 13.11.2018


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars