Архiў для снежня, 2018

Віншаванне

Чытаць далей »

У цудоўнай казцы

Адным з першых раённых мерапрыемстваў у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стала навагодняе прадстаўленне ў Чэхаўшчынскай дапаможнай школе-інтэрнаце.

    На свята ва ўстанову адукацыі па заведзенай даўно добрай традыцыі завіталі міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Вячаслававіч Царук, старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала. І выхаванцы школы, і іх педагогі былі рады чарговай сустрэчы са сваімі добрымі сябрамі. Чытаць далей »

Калейдаскоп сюрпрызаў на “раённай ёлцы”

    Перад Новым годам раённы выканаўчы камітэт выдзеліў сродкі на набыццё больш як 500 салодкіх падарункаў у рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Кожны з клапатліва набытых цукеркавых набораў знайшоў свайго шчаслівага ўладальніка падчас “раённай Ёлкі”. Чытаць далей »

У госці да казкі: дзятву раёна запрасіла рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Бабровічах

    На святочнае мерапрыемства «Навагоднія прыгоды ў Прастаквашына», наладжанае артыстамі раённага Цэнтра культуры ў мінулую нядзелю на тэрыторыі Бабровіцкага СДК, бацькі прывезлі багата маленькіх гасцей. Арганізатары падарылі малышам сапраўдную тэатралізаваную казку, а ў канцы парадавалі яшчэ і салодкімі падарункамі. Чытаць далей »

Каб лячыцца было весялей

   Новы год – любімае свята для кожнага дзіцяці. Вядома ж, гэта магчымасць апрануць карнавальны касцюм, паскакаць і паспяваць вакол ёлкі, прачытаць спецыяльна падрыхтаваны верш. А што ж рабіць тым, ад каго напярэдадні свята ўдача трошкі адвярнулася, і чакаць спаўнення жаданняў даводзіцца на бальнічным ложку? Пра такіх дзетак у Валожыне паклапаціліся. Чытаць далей »

Так праходзілі пераднавагоднія ранішнікі ў СШ № 1 райцэнтра…

    Як і трэба было чакаць, свята ўдалося ва ўсіх. Дзятва радавалася хуткаму надыходу Новага года і цікавай казцы (у якой атрымалася яшчэ і паўдзельнічаць!), а дарослыя – педагогі, таты, мамы і бабулі – таму, што ў іх дарагіх малышоў на «выдатна» атрымліваюцца і песні, і вершы, і гульні-забавы… Адным словам, весяліліся ўсе. Чытаць далей »

Час навагодніх цудаў

    У рамках навагодняга марафону добрых спраў “Нашы дзеці”, які шпарка ідзе па краіне, у Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі развіцця з віншаваннямі і падарункамі завіталі шматлікія высокапастаўленыя госці. Чытаць далей »

Падарылі навагоднюю казку

    Фотастудыя ZООМ, што размяшчаецца па вуліцы Пушкіна, 24, сумесна з візажыстам Ганнай Харук, фатографам Іванам Міхеткіным, Дзіянай Бітэль, якая займаецца пракатам камплектаў адзення ў стылі family look, у рамках рэспубліканскага дабрачыннага марафону “Нашы дзеці” правялі для дзяцей-сірот – навучэнцаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя акцыю “Дарым навагоднюю казку”. Чытаць далей »

Назначэнні

З 6 снежня начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе маёр унутранай службы Аляксандр Ігаравіч СІВЫ.

    Аляксандр Ігаравіч нарадзіўся ў Валожыне ў 1984 годзе, у 2006-м закончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый». Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 27.12.2018

Радыёвыпуск — 25.12.2018

Радыёвыпуск — 20.12.2018

Радыёвыпуск — 18.12.2018

Что нужно знать о пиротехнике, чтобы праздники оставили лишь приятные воспоминания

Сегодня практически ни одно торжественное мероприятие не обходится без салютов и фейерверков. В преддверии новогодних и рождественских праздников «огненная феерия» особенно актуальна. Каждому хочется сделать праздник красочным и красивым. Фейерверки, петарды и другие пиротехнические изделия позволяют реализовать ваши желания. Но, в погоне за спецэффектами многие забывают, что в руках весьма опасная вещь. Чытаць далей »

Клецкі раён

Чытаць далей »

У прадчуванні навагодніх цудаў

     Незабыўнай падзеяй у жыцці кожнага чалавека, асабліва, дзіцяці, становіцца казачнае навагодняе свята. Чаканне чагосьці добрага і загадкавага стварае неверагодную, чароўную атмасферу. У прадчуванні цуду рабяты з заміраннем сэрца сустракаюць галоўных герояў – Дзеда Мароза і Снягурку з падарункамі і сюрпрызамі. Для малых вельмі важным з’яўляецца ўвасабленне іх мары. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars