Архiў для студзеня 4, 2019

Да 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі

1 лист

2 лист

Каляндар знамянальных і памятных дат Валожынскага раёна на 2019 год

Каляндар знамянальных і памятных дат Валожынскага раёна на 2019 год 

У адной камандзе

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе ДЮСШ Валожынскага раёна адбылося цікавае спартыўнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра сумесна з работнікамі сілавых структур.

У спартландыі разам спаборнічалі дзеці і дарослыя. У кожнай камандзе былі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Прысутнічалі на мерапрыемстве і ваеннаслужачыя воінскай часці № 30695. Чытаць далей »

Спартыўныя навіны

З 15 па 17 снежня 2018 года на базе ДУ “ДЮСШ Валожынскага раёна” прайшоў Кубак Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод мужчын і жанчын, у якім удзельнічалі 12 мужчынскіх і 12 жаночых каманд.

Па выніках спаборніцтваў у камандным заліку каманда жанчын у складзе Настассі Патоцкай і Яны Раманчык заняла ганаровае 1-е месца. Акрамя гэтага, Н. Патоцкая ў асабістым заліку таксама заняла 1-е месца. Чытаць далей »

Казачны “дэсант” ля ёлкі

Жаданых гасцей – Дзеда Мароза і Снягурачку можна было сустрэць у райцэнтры ўжо з каталіцкіх Каляд. І хоць навагоднія героі адпраўляліся па адрасах, зараней агавораных і аплачаных, яны віталі ўсіх, каго сустракалі па дарозе. Гэта нават дарослым людзям паляпшала настрой і выклікана радасную ўсмешку…    Чытаць далей »

Калядная гісторыя

Колькі незвычайных падзей адбываецца напярэдадні Нараджэння Хрыстова! Цікавымі ўспамінамі падзялілася са мной жыхарка Валожына, ураджэнка вёскі Вуглы Галіна Сцяпанаўна Аксіневіч. Кранальную гісторыю ёй расказаў бацька.

Было гэта перад самымі калядамі ў адзін з пасляваенных гадоў. Юны Сцяпан ездзіў на суседнюю Стаўбцоўшчыну на заробкі. Там разам з іншымі маладымі людзьмі будаваў хаты ў вёсках, што спалілі фашысты. Татальная беднасць заставіла юнака – таксама пагарэльца – узяцца за цяжкую работу кіламетраў за дзесяць ад бацькоўскай хаты. Чытаць далей »

У вялікай радасці сустрэнем Нараджэнне Хрыстова

 «Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе ўсім людзям: таму што сёння нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Выратавальнік, Які ёсць Хрыстос Гасподзь».

(Лк. 2, 10-11)

Улюбёныя ў Госпадзе дарагія браты і сёстры!

У вялікі і светлы дзень Нараджэння Хрыстова ад усяго сэрца і душы віншую вас з гэтай цудоўнай урачытасцю Неба і Зямлі, святам, якое асвечана Боскім святлом, аб чым нам напамінаюць царкоўныя песнапенні. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

Зімовыя школьныя канікулы працягваюцца, але лагеры з дзённым знаходжаннем ужо завяршылі сваю работу. Працавалі яны з 24 па 31 снежня ўключна.

Упершыню лагерная змена доўжылася сем дзён, звычайна была шэсць. З абласнога бюджэту на аздараўленчую кампанію выдаткавалі 6762 рублі. Лагеры працавалі на базе 12 устаноў адукацыі. Не было іх толькі ў СШ № 2 райцэнтра, Суднікаўскай і Дорскай школах. Аздараўленне прайшлі 230 школьнікаў, у пераважнай большасці пачатковых класаў. Самыя вялікія лагеры былі створаны ў Івянецкай СШ – наведвалі 40 хлопчыкаў і дзяўчынак, СШ № 1 райцэнтра – 35, Ракаўскай СШ – 30, гімназіі № 1 Валожына – 25. За гэту змену рэалізавалі розныя міні-праекты. У асноўным яны тычыліся Года малой радзімы, здаровага ладу жыцця, асноў бяспечнай жыццядзейнасці. Чытаць далей »

Пытанне на кантролі

Напрыканцы года прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Таццяна Аляксандраўна Дамарацкая.

У гэты дзень у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе праводзіўся прыём, са сваёй праблемай звярнулася адна наведвальніца. Васямнаццацігадовая дзяўчына пасля завяршэння вучобы ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы Белкааптаварыства не можа працаўладкавацца. Чытаць далей »

З жаданнем вырашыць праблемы

Прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” ў райвыканкаме правёў генеральны дырэктар УП “Мінскаблгаз” Юрый Віктаравіч Кукліцкі. На прыёме прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік і начальнік Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла Дзяржынскага вытворчага ўпраўлення “Дзяржынскгаз” Віктар Іванавіч Бычкоўскі. Чытаць далей »

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!

Мы любім і заўсёды чакаем гэта цудоўнае свята. Яно нагадвае аб непарыўнай сувязі пакаленняў, неабходнасці клапаціцца пра сваіх блізкіх. У гэтыя дні жадаем міру і спакою ў кожным доме, паразумення, дастатку, шчасця, душэўнай раўнавагі, поспехаў, моцнага здароўя і ўсяго самага лепшага. Чытаць далей »

Усіх вернікаў праваслаўнага веравызнання сардэчна віншую са Святам Божага Нараджэння!

Гэта свята праз стагоддзі нясе святло веры і духоўнасці, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра.

Мы заўсёды чакаем Нараджэнне Хрыстова з нецярпеннем і надзеяй, гатовы падзяліцца радасцю з усімі, хто нас акружае. Бо так часта ў паўсядзённай мітусні нам не хапае часу на простыя чалавечыя пачуцці, на зносіны з блізкімі, сябрамі, на ўвагу да самых родных людзей. Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 01.01.2019


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars