Архiў для студзеня 11, 2019

Школа была, ёсць і будзе

Напрыканцы мінулага года паўтаравекавы юбілей адзначыла Пяршайская сярэдняя школа.

150 гадоў – больш за звычайны чалавечы лёс. Важкая гэта дата і для такой установы, як школа, якая ўмясціла тысячы лёсаў, выпусціла ў самастойнае жыццё мноства пакаленняў сваіх “птушанят”. А сама, між іншым, з кожным годам толькі маладзее. Жыве новымі вучнямі, планамі, задачамі… Чытаць далей »

Народная гульня

Івянецкі музей традыцыйнай культуры ўключаны ў праграму “Калядным шляхам”, якую прапануе турыстам фонд “Краіна замкаў”. Першая сустрэча адбылася 16 снежня 2018 года.

На тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу гасцей чакаў смачны пачастунак і традыцыйная народная гульня “Ката пячы”. “Кот”, зроблены з цеста, з хвастом з кілбасы, выклікаў захапленне ў наведвальнікаў. Яны з ахвотай скакалі на вілах да “ката”, каб адкусіць хвост. Той, хто быў спрытнейшы, – выбіраў сабе пару, а хто не даскочыў – выконваў розныя вясёлыя заданні. Чытаць далей »

Рэдакцыя прапануе чытачам, аматарам і прыхільнікам прыроды новую і адначасова добра забытую старую рубрыку “Акно ў прыроду”

За аснову ўзяты каляндарны год: напачатку кожнага месяца ў матэрыяле пастараемся падрабязна апісаць прыродныя з’явы, феналагічныя назіранні, якія будуць перамяжоўвацца вытрымкамі з вершаў беларускіх паэтаў, паданнямі, міфамі, прыказкамі, прымаўкамі, характэрнымі для гэтага месяца.

Звяртаемся да чытачоў: далучайцеся да справы і дасылайце ў рэдакцыю свае лісты з назіраннямі і ўражаннямі пра цікавыя, незвычайныя і рэдкія праяўленні ў прыродзе. Вы дапаможаце нам разам стварыць своеасаблівы банк даных аб прыродных з’явах, якія ўласцівы менавіта Валожыншчыне.

Чытаць далей »

Навагодні настрой: адмысловы хэнд-мэйд для пацыентаў і наведвальнікаў стварылі супрацоўнікі тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы

Да свят традыцыйна рыхтаваліся ўсе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы горада і раёна: фае, калідоры і кабінеты дагэтуль радуюць вока ёлкамі, рознакаляровымі агеньчыкамі гірляндаў і іншымі навагоднімі атрыбутамі. Па-добраму былі ўражаны і тыя, хто Новы год сустрэў ва ўстановах аховы здароўя Валожыншчыны. Чытаць далей »

Павіншавалі ветэранаў

Да Новага года і Каляд прымеркавалі дабрачынную акцыю каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

За кошт раённых структур Белай Русі, Савета ветэранаў, БРСМ, Саюза жанчын, аб’яднання прафсаюзаў, індывідуальных прадпрымальнікаў былі набыты прадуктовыя наборы, якія ў якасці падарункаў уручаліся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

За першыя дні новага года насельніцтва нашага раёна прыбавілася на некалькі чалавек.

І самае знамянальнае, што доўгачаканая дзяўчынка, якая нарадзілася 1 студзеня, няхай сабе і не ў навагоднюю ноч, а днём у 12.25, стала трэцім дзіцем у сям’і. Яна зможа прэтэндаваць на сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША, а сям’я папоўніла спіс мнагадзетных. Такім чынам, першай парадзіхай 2019 года стала Яніна Аляксандраўна Чаенка з вёскі Дубіна-Юрздыцкая. А дома маці з дачушкай чакаюць бацька і двое сыноў. 2 студзеня ў радзільным аддзяленні раённай бальніцы з’явіліся на свет два хлопчыкі. Жыхарка вёскі Лабы Марына Віктараўна Сулімава нарадзіла першае дзіця, а жыхарка Валожына Юлія Віктараўна Спосаб – другога сына. На немаўлят адразу надзелі сучасныя біркі, што з’явіліся ў аддзяленні летась, яны атрымалі свой першы пашпарт. Чытаць далей »

Віталі лепшых

У канцэртнай зале Верхняга горада сталіцы рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра для студэнцкіх атрадаў Мінскай вобласці, дзе былі падведзены вынікі работы за 2018 год.

Граматамі, падзякамі і каштоўнымі прызамі былі адзначаны атрады, што перамаглі ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр-2018” у намінацыях “Лепшы будаўнічы атрад”, “Лепшы педагагічны атрад”, “Лепшы сельскагаспадарчы атрад”, “Лепшы экалагічны атрад”, “Лепшы сэрвісны атрад”, а таксама лепшыя арганізацыі-наймальнікі, якія прымалі студэнцкія атрады.
Чытаць далей »

Аналіз сітуацыі

У рамках ажыццяўлення кампаніі “Павестка 50” аналітык навукова-даследчай установы “Аналітычная група цэнтра еўрапейскай трансфармацыі” Аксана Шэмет наведала Валожын.

Асноўная мэта павесткі – данясенне да зацікаўленых палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, таму прадстаўніка цэнтра хвалявала работа, што праводзіцца з мэтай паляпшэння становішча людзей з інваліднасцю, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. Інфармацыяй па сваіх кірунках дзейнасці дзяліліся дырэктар ТЦСАН Г. Ф. Рай, загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Л. У. Шчарбачэвіч, спецыялісты цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, прадстаўнікі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Чытаць далей »

Віншуем

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры педагог па класе цымбалаў Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Юлія Аляксандраўна МЯКІНКА адзначана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заслужаную ўзнагароду ўручыў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

Такая высокая адзнака працы стала прыемнай нечаканасцю для таленавітага педагога. Тым не менш, варта адзначыць, што, дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, крэатыўнасці, неардынарнасці Ю. А. Мякінкі, у апошнія гады Ракаў стаў вядомы не толькі па ўсёй Беларусі. На адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў фартэпіяннай музыкі імя Міхала Грушвіцкага і фестываль культур “Ракаўскі фэст” з’язджаліся ўдзельнікі з Польшчы, Літвы і нават Ізраіля. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars