Архiў для сакавіка, 2019

«Супертройка» СШ №1 выступiць на вобласцi!

У Валожыне адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў “Супер тройка”, што традыцыйна праводзіцца сярод членаў ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Чытаць далей »

«Менестрэлi» ў Лiтве

Напачатку сакавіка ў г. Рудаміна (Літва) прайшоў Міжнародны парад акардэонных ансамбляў і аркестраў. Арганізатарам мерапрыемства быў кіраўнік Рудамінаўскага аркестра акардэаністаў Багдан Вайцяновіч. Парад адбыўся ў рамках юбілейных канцэртаў, прысвечаных 15-годдзю Рудамінаўскай школы мастацтваў. Чытаць далей »

Таленавiтая моладзь

22 сакавіка ў актавай зале СШ № 2 г. Валожына прайшла гульня КВЗ. Юныя выратавальнікі з 6 устаноў адукацыі раёна ў гэты дзень спаборнічалі за права насіць тытул самай вясёлай і знаходлівай каманды раённага фестывалю «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім». Бліскучы гумар на тэму бяспекі, модныя песні і «драйвовыя» танцы, мініяцюры з выдатнай акцёрскай гульнёй і самым разнастайным рэквізітам, арыгінальнасць стылю кожнай каманды – усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага КВЗ. Чытаць далей »

Iскавая заява ў суд. Як гэта зрабiць?

ІСКАВАЯ ЗАЯВА Ў СУД. ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ?

У адпаведнасці з арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожнаму грамадзяніну гарантавана абарона яго правоў і свабод. Найбольш дзейным і эфектыўным сродкам у дадзеным кірунку з’яўляецца суд. Чытаць далей »

Завершаны мантаж транспартнага шлюза энергаблока № 2 Беларускай АЭС

На другім энергаблоку Беларускай АЭС устаноўлены транспартны шлюз (агульная вага больш за 230 тон). Чытаць далей »

Сезонныя абмежаваннi

Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2019 года № 10 “Аб увядзенні ў 2019 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання”. Чытаць далей »

Графік працы сацыяльных пунктаў ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на 2019 г.

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 5 “Аб зацвярджэнні палажэнняў аб установах сацыяльнага абслугоўвання”, Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2013 № 07-04-13/2232П, у мэтах забеспячэння даступнасці аказання сацыяльных паслуг у ДУ “Валожынскі ТЦСАН” створаны і функцыянуюць сацыяльныя пункты, у тым ліку з прымяненнем выязной формы работы. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС стала падставай для шматгадовага сяброўства паміж дабрачынцамі з Германіі і нашым раёнам. За гэтыя гады ў многіх сем’ях і ўстановах адукацыі, іншых установах стаў сваім чалавекам Герхард Крамер. Ён асабіста і яго дабравольныя памочнікі з Германіі ніколі не прыязджаюць з пустымі рукамі. Чытаць далей »

Зберажы свой веласiпед

На тэрыторыі вобласці складваецца напружаная сітуацыя па папярэджанні крадзяжоў веласіпедаў, дзіцячых калясак. Не сакрэт, што вясной, летам і восенню ў міліцыю паступаюць шматлікія заявы аб крадзяжах і ўгонах двухколавага транспарту. Вельмі часта ўмовы для здзяйснення злачынства ствараюць самі ўладальнікі: пакідаюць іх без нагляду. А пазбавіўшыся сродку перамяшчэння, пішуць заявы аб крадзяжы. Чытаць далей »

Увага:узрост!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны! З 26 па 29 сакавіка органамі ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага: узрост!» Чытаць далей »

Фотапастка спраўна «ловiць» вiнаватых

Аб’ектыў высокаэфектыўнай тэхнікі не падманеш. Таму ён стаў надзейным памочнікам работнікаў лясгаса ў барацьбе з усемагчымымі парушэннямі «зялёнага» заканадаўства. Вось і цяпер, калі настала пара масавай уборкі тэрыторый, фотапасткі чарговы раз даказалі сваю карысць. Чытаць далей »

Ёсць праблема — ёсць i вырашэнне

У гэтым пераканаліся заяўнікі, якія скарысталіся магчымасцю пагутарыць з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Міхайлавічам Курлыпа падчас праведзенай на мінулым тыдні «прамой тэлефоннай лініі» і прыёму грамадзян. Чытаць далей »

Солигорский район …

Район образован в 1924 году под названием Старобинский. В 1962 году он был присоединён к Любанскому району, а в 1965 — восстановлен под названием Солигорский. Чытаць далей »

«Бесправнику» не место за рулём!»

Информационный материал для проведения выступления по профилактике ДТП, совершенных водителями, не имеющими права управления транспортными средствамина территории Минской области,в рамках Единого дня безопасности дорожного движения 29 марта под девизом
«Бесправнику» не место за рулём!»
Чытаць далей »

Сакавiцкi ўраджай

“І соку кропелькі, як слёзы,

як град пасыпалісь з бярозы…”

Якуб КОЛАС “Новая Зямля”

Бярозавы сок – першы падарунак, якім нас узнагароджвае лес пасля зімовага спачынку. Усе лясніцтвы раёна, акрамя Каменскага і Румскага, атрымалі “акрэдытацыю” на нарыхтоўку бярозавіку. Лясгас ужо набыў 3000 спецыяльных поліэтыленавых мяхоў, у якія будуць капаць бярозавыя “слёзкі”. Чытаць далей »

Вёска Крынiца i яе наваколле

Больш за 400 населеных пунктаў налічваецца на карце Валожыншчыны. Гэтым і ўнікальны наш раён на Міншчыне, гэтым і прыцягальная маляўнічая Налібоцкая старонка для шматлікіх турыстаў і гасцей. У свой час газета шмат пісала пра раён. Але кампактнага, цэласнага матэрыялу так і не ўдалося сабраць. Гэта «ўпушчэнне» і выпраўляем цяпер. Пад рубрыкай “Свой край вывучай” працягваем анталогію 428 вёсак раёна. Сённяшні наш пункт тапанімічнага падарожжа – вёска Крыніца і яе наваколле.

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар аграгарадка Ракаў Фёдар Фёдаравіч КАВАЛЕНКА – расказаў, што нарадзіўся і вырас у вёсцы Крыніца. Працаваў у Гіравіцкай СШ кіраўніком ваеннай справы і настаўнікам фізкультуры, дырэктарам Карнюткаўскай васьмігодкі, кіраваў дзіцячым аздараўленчым лагерам “База адпачынку “Ветразь” каля Ракава, намеснікам дырэктара Беллітфонду Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктарам Дома творчасці Саюза пісьменнікаў “Іслач”. Па адукацыі – старшы ваенны тапагеадэзіст, гісторык.

Ужо шмат гадоў ён займаецца вывучэннем сваёй малой радзімы, на ўспамін сталі прыходзіць дзіцячыя гады, аповеды дзядоў, аднавяскоўцаў. У выніку з’явілася вялікае жаданне пакласці на паперу ўсё тое, што захавалася ў памяці. Так атрымаўся экскурс-успамін, выкладзены на 23 старонках машынапіснага тэксту. Працягваем знаёміць з ім чытачоў.

(Працяг. Пачатак у №№ 94, 96 2018 года, №№ 4, 16 2019 года) Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars