Архiў для сакавіка 18, 2019

Нататкі з вясковай хаткі

Рэдакцыя прапануе чытачам, аматарам і прыхільнікам прыроды новую і адначасова добра забытую старую рубрыку “Акно ў прыроду”. За аснову ўзяты каляндарны год: кожны месяц у матэрыяле пастараемся падрабязна апісаць прыродныя з’явы, феналагічныя назіранні, якія будуць перамяжоўвацца вытрымкамі з вершаў беларускіх паэтаў, паданнямі, міфамі, прыказкамі, прымаўкамі, характэрнымі для гэтага месяца. Чытаць далей »

Злачынства ў кiберпрасторы

У Інтэрнэце дзейнічаюць тыя ж законы, што і ў рэальным жыцці. Гэта тычыцца супрацьпраўнай дзейнасці і жадання некаторых грамадзян узбагаціцца за чужы кошт. Простыя карыстальнікі Інтэрнэту могуць стаць ахвярамі злачынстваў, якія здзяйсняюцца па карыслівых матывах. Чытаць далей »

«Белая Русь запальвае зоркi

Міжраённы турнір па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2009-2010 гадоў нараджэння адбыўся на спартыўнай пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Спаборніцтва было прымеркавана да 25-й гадавіны прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прайшло пад патранажам раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Чытаць далей »

Заслужаная ўзнагарода

У сакавіку на базе Любанскага раённага цэнтра культуры прайшла ўрачыстасць, на якой узнагароджваліся прызёры абласнога агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Усяго на суд журы было прадстаўлена 500 работ у намінацыях малюнак, плакат, падзелкі, мадэлі пажарнай тэхнікі, скульптуры малой архітэктурнай формы, казкі, вершы, апавяданні, “сцікер-пак”. Усе творы адлюстроўвалі тэматыку работы выратавальнікаў-пажарных. Выстаўка зацікавіла шматлікіх наведвальнікаў і гасцей з усіх куткоў вобласці. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

Кіраўніцтва РУП “Белпошта” прыняло рашэнне аб пашырэнні і паляпшэнні спектра сваіх паслуг, даступнасці іх усім катэгорыям грамадзян. Для гэтага ў аддзяленнях паштовай сувязі будуць устаноўлены кнопкі выкліку персаналу. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars