Архiў для сакавіка 22, 2019

Паважаныя жыхары і госці Валожына і раёна!

24 сакавіка на плошчы Свабоды г. Валожына будзе арганізаваны вясновы кірмаш з удзелам арганізацый гандлю і грамадскага харчавання, прамысловай вытворчасці, бытавога абслугоўвання, фермерскіх гаспадарак раёна і інш.

Чакаем вас з добрым настроем!

Па пытаннях удзелу ў кірмашах звяртацца ў аддзел эканомікі Валожынскага райвыканкама па тэлефонах: 8-01772 55069, 55000, 55256.

Смолевичский район – от «Кургана славы» и «Великого камня» до второго в постсоветском пространстве памятника святому Валентину…

В 35 км от Минска, на полпути от столицы к Борисову, вдоль больших дорог на Москву и в Западную Европу, расположен небольшой городок Смолевичи.

Кстати, название города пошло от смолы – главным промыслом древних смолевичан была ее добыча из древесины. Впервые Смолевичи упоминаются в летописи 1448 года. А археологические раскопки свидетельствуют, что на современных смолевичских землях люди жили уже в новом каменном веке (V–II тысячелетие до н.э.). Чытаць далей »

Вiншуем з юбiлеем!

25 сакавіка спаўняецца 85 гадоў ветэрану працы, ганароваму транспартніку Рэспублікі Беларусь, чалавеку, які амаль тры дзесяцігоддзі ўзначальваў буйнейшае аўтатранспартнае прадпрыемства раёна – Даніілу Іванавічу ШЫЯНУ. Чытаць далей »

Служаць агульнаму камфорту

Абслугоўванне насельніцтва – гэта вялікая адказнасць, працоўныя і часавыя затраты. Работнікі камунальнай гаспадаркі імкнуцца забяспечыць камфортнае жыццё ў нашых гарадах і вёсках. З нагоды прафесіянальнага свята – Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі хочацца выказаць словы прызнання і падзякі ўсім калегам, былым і сённяшнім супрацоўнікам. Дабрабыту вам, сямейнага шчасця, прыгожых пачуццяў!

Няхай святочны дзень дапаможа адпачыць ад напружаных будняў. Работа ў ЖКГ патрабуе моцных нерваў, цярпення. Дзякуй, што вам удаецца трымаць сябе ў руках, быць заўсёды на вышыні: у прафесіі, спорце, мастацкай самадзейнасці. Няхай у вас усё цудоўна складваецца, а спадзяванні на лепшае абавязкова спаўняюцца.

З павагай – кіраўніцтва і прафкам

РУП “Валожынскі жылкамунгас” Чытаць далей »

Не за гарамi справаздачна-выбарныя сходы

Сёлетні і будучы год у прафсаюзных арганізацыях усіх узроўняў адзначаны тым, што ў іх адбудуцца справаздачна-выбарныя сходы. Гэта важная падзея не толькі для членаў арганізацыі, але і для ўсяго працоўнага калектыву. На пасаду старшыні пярвічкі выбіраюцца тыя людзі, да якіх потым давядзецца звяртацца па самых розных пытаннях. Вельмі важна, каб лідар карыстаўся даверам, быў аўтарытэтным, дасведчаным як у прафесіянальным плане, так і адносна абароны правоў і законных інтарэсаў працуючых калег. Аб тым, над чым працуюць і што ўдаецца старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый, раскажуць самыя актыўныя. Чытаць далей »

Лепшыя слоўцы — радзiмай старонцы

Напярэдадні прафесіянальнага свята А. В. Кулак пабываў у Мінску, дзе атрымаў з рук міністра вельмі высокую ўзнагароду – нагрудны знак “Ганаровы работнік камунальнай гаспадаркі”. Аляксандр Віктаравіч – чацвёрты па ліку валожынец, які мае такую адзнаку. Чытаць далей »

Як не стаць ахвярай чаднага газу

Вокіс вугляроду – гэта прадукт згарання, які з’яўляецца атрутай без колеру і паху. Павышэнне канцэнтрацыі вокісу вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай работы вентыляцыі, пры няспраўных комінах падчас працы газавыкарыстальнага абсталявання. Чытаць далей »

Небяспечнае выпальванне травы

За надыходам першага цяпла многія ўладальнікі сядзіб пачынаюць актыўна наводзіць парадак на сваіх участках і сабранае смецце нярэдка проста паляць. Зразумела, што наймаць транспарт або самому вывозіць на палігон сухое расліннае смецце ці абрэзанае галлё вельмі дорага і патрабуе шмат часу. На гэта не ўсе згаджаюцца, пераважная большасць ладзіць вогнішчы. Трэба адзначыць, што заканадаўствам гэта не забараняецца. Але пры выкананні вельмі простых умоў: не паліць вогнішчы пры моцных парывах ветру; не запальваць на карані сухую траву і пажніўныя астаткі; пастаянна кантраляваць агонь; трымаць каля сябе рыдлёўку і вядро з вадой. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars