Што такое педыкулёз, i як з iм змагацца?

Педыкулёз – адно з самых распаўсюджаных паразітарных захворванняў у свеце. Вошы надзвычай пладаносныя, доўга выжываюць у знешніх умовах, добра плаваюць і поўзаюць, таму імі лёгка заразіцца. На чалавеку паразітуюць тры віды насякомых: галаўныя, плацяныя і лабковыя. Заражэнне адбываецца пры цесным кантакце з хворымі людзьмі, пры абмене шапкамі, шалікамі, бялізнай, выкарыстанні чужых расчосак.

Продолжить чтение

Вострыя кiшачныя iныекцыi

Мікробы з кішэчніка чалавека лёгка трапляюць у глебу, ваду, ежу, доўга захоўваюцца ў сажалках, студнях, а таксама на розных прадметах хатняга ўжытку: пасцельных прыналежнасцях, посудзе, цацках. Таму вельмі важна выконваць санітарна-гігіенічныя правілы дома, на працы і ў грамадскіх месцах. Ні адно наведванне туалета не павінна абыходзіцца без мыцця рук.

Продолжить чтение

Для росту i развiцця вучняў

Здароўе дарослага насельніцтва ў значнай ступені вызначаецца яшчэ ў дзяцінстве, бо многія формы паталогій фарміруюцца з малентва. За апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі адбыліся значныя неспрыяльныя зрухі: рост расстройстваў і хранічных хвароб, пагаршэнне паказчыкаў фізічнага развіцця. Вядзецца актыўны пошук новых сродкаў прафілактыкі захворванняў.

Продолжить чтение

Вызначылi лепшых у вобласцi

На базе гімназіі № 1 г. Валожына прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Супер Тройка”, у якім прынялі ўдзел лепшыя члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Праводзіцца ён з мэтай стымулявання працы піянераў-лідараў і іх самарэалізацыі.

Продолжить чтение

Маладыя галасы — 2019

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”, які ладзіцца штогод па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У першым квартале ў раёне скарацілася колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі: было 67, а засталося 63. Звязана гэта з дасягненнем дзецьмі паўналецця. Згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям’і, яны больш не маюць патрэбы ў апецы.

Продолжить чтение

На пасяўной працуюць талакой!

Шэфскую дапамогу гаспадаркам у правядзенні веснавых палявых работ аказваюць працаўнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама Савецкага раёна сталіцы.

Продолжить чтение

Дзяржаўная ўзнагарода як прызнанне высокага прафесiяналiзму

Нядаўна ў Палацы Рэспублікі прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер жыццядзейнасці краіны. Па даручэнні Прэзідэнта больш як 190 чалавек былі ўшанаваны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Сярод іх і наш зямляк – начальнік Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла «Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» […]

Продолжить чтение