Відовішчны джып-трыал упершыню прайшоў у валожынскіх ваколіцах

І ў большай ступені гэта заслуга нашага маладога земляка! У мінулыя выхадныя на полі ў гарадской мяжы насупраць сярэдняй школы № 2 адбыўся I этап Рэспубліканскага спаборніцтва “Беларускі трыал” на Кубак Беларускай Аўтамабільнай Федэрацыі. 46 экіпажаў спецыяльна падрыхтаваных магутных машын з розных гарадоў Беларусі (і нават адзін – з Масквы!) на працягу двух дзён спрачаліся, […]

Продолжить чтение

Засцерагчыся ад шаленства

Шаленства з’яўляецца смяротным заразным захворваннем. Узбуджальнік яго – вірус, што выдзяляецца са слінай хворай жывёлы – па нервовых шляхах трапляе ў мозг і паражае яго. Заразіцца можна ад укусу, пры трапленні сліны на драпіну, ранку ці нават непашкоджаную скуру, слізістыя абалонкі вачэй, поласці рота, носа, судакрананні з якім-небудзь прадметам ці адзеннем, забруджанымі слінай шалёнай жывёлы.

Продолжить чтение

Малярыя — экзотыка, даступная кожнаму

Штогод 25 красавіка праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з малярыяй. Узбуджальнікам хваробы з’яўляецца плазмодый, заражэнне якім адбываецца праз укус камароў роду анофелес. Нягледзячы на дастатковую вывучанасць захворвання і стварэнне прэпаратаў для яго лячэння, малярыя з’яўляецца небяспечнай, даволі цяжкай і шырока распаўсюджанай інфекцыяй у многіх краінах свету, асабліва з трапічным і субтрапічным кліматам.

Продолжить чтение

Каварны адзёр

Адзёр з’яўляецца вострым інфекцыйным захворваннем, якое выклікаецца вірусам. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць захварэўшых на адзёр у свеце знізілася ў сотні разоў, дзякуючы правядзенню вакцынацыі. Аднак выпадкі захворвання працягваюць рэгістравацца паўсюдна. Так, у 2018 годзе ў Беларусі быў зафіксаваны 21 выпадак інфіцыравання дзяцей і дарослых.

Продолжить чтение

Рух — гэта жыццё

Гімнастыка і спорт стымулююць і нармалізуюць дзейнасць сардэчна-сасудзістай, нервовай, эндакрыннай, дыхальнай, стрававальнай і іншых сістэм, актывізуюць унутрытканкавы абмен. Фізічныя практыкаванні садзейнічаюць рацыянальнаму пераразмеркаванню крыві ў венах ніжняй часткі тулава, павялічваюць яе прыток да сэрца, галавы, шыі, твару, робяць скуру больш свежай і насычанай вільгацю.

Продолжить чтение

Як харчавацца правiльна

Здаровае харчаванне – неад’емная частка здаровага ладу жыцця. Пры складанні рацыёну рэкамендуецца карыстацца новай ізраільскай харчовай пірамідай, што адлюстроўвае правільныя звычкі харчавання, даступна тлумачыць, якія прадукты варта ўжываць.

Продолжить чтение

Ранні дзіцячы аўтызм

Аўтызм – цяжкая анамалія псіхічнага развіцця дзіцяці, якая характарызуецца галоўным чынам парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыянальнай халоднасцю, стэрэатыпнасцю дзейнасці. Адна з вызначальных і дыягнастычна важных прыкмет захворвання – з’яўленне сімптомаў ва ўзросце да 2,5-3 гадоў.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

На першым канале Беларускага тэлебачання набывае папулярнасць параўнальна новая перадача “Маршрут построен”, якая выходзіць у эфір па суботах. Кожны выпуск – падарожжа ў новы рэгіён нашай краіны, расказ пра яго архітэктурныя помнікі, цікавых людзей і прывабнасць для падарожнікаў: падказка, на чым менавіта засяродзіць увагу.

Продолжить чтение

Міліцыянеры наведаюць агрэсараў

У рамках прафілактычнай акцыі «Дом без насілля» з 15 па 26 красавіка міжведамасныя рабочыя групы ў складзе сацработнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і медыкаў наведваюць па месцы жыхарства сямейных агрэсараў, выступаюць ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах.

Продолжить чтение

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна, вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце нашы шчырыя віншаванні з нагоды радаснага свята – Светлага Хрыстова Уваскрэсення! Гэта велічная падзея напаўняе наша жыццё сэнсам, дае веру ў будучыню і з’яўляецца для ўсяго чалавецтва вечным сімвалам справядлівасці і чалавекалюбства, надзеі на перамогу дабра над злом. Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваей Айчыны.

Продолжить чтение

Шаноўныя жыхары раёна і госці Валожынскай зямлі!

Прыміце самыя цёплыя, шчырыя і сардэчныя віншаванні са Святым Вялікаднем! Гэта свята мае шматвяковую гісторыю і даўно стала сімвалам адраджэння да новага жыцця, увасабленнем дабра і справядлівасці. Кожны год яно нагадвае нам пра тое, наколькі важныя для чалавека любоў, міласэрнасць і суперажыванне. Свята Светлага Хрыстова Уваскрэсення аб’ядноўвае мільёны вернікаў па ўсім свеце, тых, хто падзяляе […]

Продолжить чтение

Да ведама

20 красавіка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8-017 5004160 “прамую лінію” праводзіць намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. 20 красавіка з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 54373 «прамую лінію» праводзіць намеснік старшыні райвыканкама Іна Аляксееўна САКАЛОЎСКАЯ. 25 красавіка з 12.00 да 14.00 у Валожынскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (пл. Свабоды, 4, будынак […]

Продолжить чтение