Архiў для мая 3, 2019

Мы ўдзячны нашым папярэднiкам

Сёлета ў кастрычніку споўніцца 80 гадоў, як пабачыў свет першы нумар адзінага афіцыйнага друкаванага выдання Валожынскай зямлі – у той час «Іскры», а сёння – сяброўкі больш як чатырох тысяч чалавек «Працоўнай славы». За гэты час многае змянілася, аднак нязменнымі засталіся творчыя памкненні калектыву рэдакцыі. Па-ранейшаму мы дзелімся з нашымі чытачамі апошнімі навінамі жыцця раёна, расказваем пра людзей працы, вучым любіць і шанаваць сваю малую і вялікую Радзіму, узнімаем хвалюючыя тэмы і знаходзім адказы на іх… Чытаць далей »

Публiцыст, фiлосаф, майстар слова…

Сёлета спаўняецца 445 гадоў з той пары, як у цяперашняй вёсцы Лоск пачаў дзейнасць знакаміты на ўвесь свет дзеяч беларускай культуры, гуманіст, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага, актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху Сымон Будны. Лоскі перыяд стаў плённай парой у творчасці майстра. Тут, на Валожыншчыне, ён неадкладна прыступіў да выпраўлення сапсаванага перакладу Новага Запавету. Прыкладна праз год надрукаваў яго ў Лоскай друкарні, напісаўшы «Эпіграму на герб Яна Кішкі» і грунтоўную «Прадмову да Чытача». Чытаць далей »

Рэха адгукаецца болем…

Сумная дата – 26 красавіка 1986 года змяніла жыццё не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце. Такія словы, як радыяцыя, ізатопы, радыенукліды, назаўсёды ўвайшлі ў лексікон простага чалавека: атам перастаў быць мірным… Чытаць далей »

За рабочым месцам — на кiрмаш

Нядаўна па ўсёй краіне прайшла рэспубліканская акцыя “Кірмаш вакансій”. У Валожыне мерапрыемства ў яе рамках прымеркавалі да чарговага пасяджэння пастаяннай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Чытаць далей »

Святочная афiша ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Сквер на плошчы Свабоды

10.00 – урачысты мітынг. Ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам. Праходжанне ўрачыстым маршам салдат і афіцэраў в/ч 30695. Праходжанне ўзорнага духавога аркестра Валожынскай ДШМ і мажарэтак раённага Цэнтра культуры. Акцыя «Беларусь памятае». Чытаць далей »

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Міншчыны!

Ад усяго сэрца віншую вас з Днём Перамогі! Гэта свята стала сімвалам доблесці і мужнасці, ахвярнасці і сілы духу нашага народа. Дзякуючы згуртаванасці мільёнаў савецкіх людзей быў разгромлены самы магутны ў гісторыі агрэсар – гітлераўская Германія. Чытаць далей »

Паважаныя ветэраны, работнікі тылу! Дарагія валожынцы!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Перамогі! Гэта Дзень памяці і гонару за подзвіг нашага народа. Дзень, які аб’ядноўвае нас на працягу сямі з паловай дзясяткаў гадоў, робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі. Наш абавязак памятаць, якой цаной дасталася перамога, шанаваць памяць загінуўшых і нястомна клапаціцца пра ветэранаў. Чытаць далей »

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, партызаны і падпольшчыкі, работнікі тылу, сем’і загінуўшых воінаў, жыхары горада Валожына і раёна!

Прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам – Днём Перамогі! 9 мая 1945 года быў для нашага народа днём гонару і славы, днём, калі Беларусь вызвалілася з-пад фашысцкага гнёту. І праз 75 гадоў гэты дзень застаецца светлым святам гераізму нашых дзядоў і бацькоў, трыумфам незалежнасці дзяржавы. Чытаць далей »

Да ведама 4 мая

4 мая з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8-017 5004160 “прамую лінію” праводзіць першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч МАКАР. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars