Архiў для чэрвень 15, 2019

Малочны груз размеркаваны

За апошні час раённае Таварыства Чырвонага Крыжа атрымала дзве партыі малочнай прадукцыі ад Мінскай абласной арганізацыі. Чытаць далей »

Гарачыя сэрцы валанцёраў

Вынікі месячніка Чырвонага Крыжа падвяла Валожынская раённая арганізацыя.

Падчас яго ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я – удзельнік міжнароднага руху Чырвонага Крыжа” на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна прайшоў адзіны Дзень інфармавання. Старшыня раённай арганізацыі А. У. Трацэўская наглядна прадэманстравала разнапланавую дзейнасць аб’яднання. Чытаць далей »

I справа, I сэнс жыцця

Старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Ларысе Уладзіміраўне ШЧАРБАЧЭВІЧ за плённую дзейнасць па сацыяльнай адаптацыі дзяцей і моладзі з інваліднасцю ўручана Ганаровая грамата Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Годна паказалi сябе сандружыны раёна

Спаборніцтва санітарных фарміраванняў арганізацый і ўстаноў раёна, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя, вывучэне і распаўсюджванне перадавога вопыту, нядаўна прайшло на тэрыторыі ўрочышча “Жоўты Бераг”. Чытаць далей »

Чэрвень

Лета на зіму працуе.

Лета прыгатуе, а зіма з’есць.

Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.

У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар. Чытаць далей »

Залаты вакацый час

Для дзяцей надышоў самы “залаты” час – доўгачаканыя канікулы. Нехта адправіцца ў дзіцячы лагер, а нехта паедзе да бабуль і дзядуляў. Лета – гэта і насычаная пара для вяскоўцаў. Тут асаблівую важнасць набываюць клопат і ўвага да пажылых людзей. Чытаць далей »

Пачуць людзей i дапамагчы

Абслугоўванне жыллёва-камунальных патрэб насельніцтва патрабуе вялікіх працоўных і часавых затрат. І не сакрэт, што работнікам ЖКГ не заўсёды ўдаецца спраўляцца з узніклымі праблемамі. Калі са складанымі паломкамі абсталявання, аварыямі на камунікацыйных сетках яны імкнуцца да аператыўнасці, то да розных дробязей рукі і не даходзяць. А, між тым, менавіта дробязі нярэдка істотна атручваюць жыццё людзям. Каб спрацаваць на апераджэнне такіх сітуацый, і была праведзена “прамая тэлефонная лінія” з дырэктарам РУП “Валожынскі жылкамунгас” М. М. Унучакам. Чытаць далей »

Каб дыягназ быў правiльным

З добрым настроем сустракае прафесійнае свята калектыў клініка-дыягнастычнай лабараторыі – аднаго з самых важных звенняў дыягнастычнай работы медыцынскіх устаноў раёна. Чытаць далей »

«Прамая лінія»

Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 732 ад 12.06.2019 года, з-за спякотнага надвор’я і высокай рызыкі ўзнікнення пажараў з 13 чэрвеня ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. Чытаць далей »

Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Валожыншчыны!

Шчыра і сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Прафесія медыка была і застаецца адной з самых гуманных і высакародных у свеце. Ёй прысвячаюць сябе людзі, для якіх няма чужога болю, хто ў любы час дня і ночы гатовы прыйсці на дапамогу. Для кожнага чалавека вы з’яўляецеся сімвалам дабра, надзеі і міласэрнасці. Ад вынікаў вашай працы ў многім залежыць дэмаграфічная бяспека не толькі раёна, але і ўсёй краіны, а значыць і сацыяльны дабрабыт Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars