Запрасіў сяброў “Ракаўскі фэст”

У мінулыя выхадныя Ракаў чарговы, чацвёрты раз стаў цэнтрам правядзення фестывалю нацыянальных культур «Ракаўскі фэст». Здаўна тут цесна перапляталіся традыцыі розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Не забываюць пра гэта і зараз. У рамках канцэртнай праграмы прайшлі выступленні 30 калектываў і артыстаў з Беларусі, Аўстрыі, Польшчы, Літвы, […]

Продолжить чтение

Каларытны «Гліняны звон» пракаціўся па Івянеччыне

IX абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон” прайшло ў мінулую суботу ў Івянцы. 62 прадстаўнікі Вілейскага, Барысаўскага, Клецкага, Лагойскага, Мінскага, Дзяржынскага, Слуцкага, Салігорскага і, канешне ж, Валожынскага раёнаў скарысталіся магчымасцю паказаць сваё майстэрства ў стварэнні вырабаў з гліны.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны

Аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства таксама мае дачыненне да гарачай уборачнай пары. Повары грамхарчу кормяць механізатараў і іншых працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Безумоўна, лічбы гэтыя не такія ўнушальныя, як было некалі, але, між тым, ёсць калектывы, якія задавольвае і якасць прыгатаваных страў, і разнастайнае меню, і яны не адмаўляюцца ад паслуг кааператараў.

Продолжить чтение

Рэабілітаваць сябе…

Не першы год у вёсцы Нелюбы Дорскага сельсавета дзейнічае сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Рэфармацыя асобы”. Тут па спецыяльнай праграме праходзяць рэабілітацыю людзі з наркатычнай і алкагольнай залежнасцямі.

Продолжить чтение

Армейская выпраўка — у павазе

У верасні на палігоне ў Ніжагародскай вобласці адбудзецца сумеснае аператыўнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Шчыт Саюза — 2019”. Яно стане завяршальным этапам двухгадовага цыкла і будзе мець планавы характар. Сярод тых, каму ў ходзе вучэння давядзецца прадэманстраваць ратнае майстэрства, будзе і наш зямляк – начальнік радыёстанцыі Р-140 МБ 86-й брыгады сувязі, […]

Продолжить чтение

Рыхтуемся да перапісу насельніцтва: нюансы, якія трэба ведаць

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі У аддзеле статыстыкі Валожынскага раёна атрымалі спецыяльныя сумкі-партфелі з неабходным інструментарыем для правядзення перапісу насельніцтва.

Продолжить чтение

Партфелі збіралі разам

Акцыя з такой назвай прайшла на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі. Райкам ГА “БРСМ”, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя “Саюз жанчын” запрасілі на сустрэчу сямнаццаць дзяцей школьнага ўзросту (з першага па чацвёрты класы) з бацькамі. Сярод гасцей былі прадстаўнікі шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, і іншых катэгорый, якім патрабуецца […]

Продолжить чтение

Вышыванкі — праз жыццё

Кожны раз не перастаеш здзіўляцца, якія таленавітыя, працалюбівыя і сціплыя людзі жывуць на нашай зямлі. У жыхаркі вёскі Дубіна Галіны Мікалаеўны АРЦЮКЕВІЧ дагледжаны двор прыцягвае ўвагу буйствам фарбаў. Гасцінная гаспадыня запрашае ў хату – і падаецца, што ты трапіў у музей народнай творчасці.

Продолжить чтение

Падворак, што радуе вока

На вуліцы Юбілейнай у Валожыне жыве сям’я Ждановічаў. Юлія Уладзіміраўна і Станіслаў Феліксавіч – пенсіянеры, але абое працуюць. Яна – педагог сацыяльны ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, ён – механік у ліцэі. Нягледзячы на занятасць, працавітыя людзі ніколі не забываюць пра добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка. Кветкі на іх падворку – круглы год.

Продолжить чтение

Маладыя медыкі — даўнія сябры

Вольга МАРАЧ і Максім ЧОРНЫ вучыліся ў гімназіі № 1 г. Валожына, затым тэрытарыяльна разышліся, але ў пэўным сэнсе зблізіліся яшчэ больш – паступілі ў медыцынскія ўніверсітэты, яна – у мінскі, ён – у віцебскі. Зараз у якасці маладых спецыялістаў удасканальваюцца ў прафесіі ў адным калектыве. Цэнтральная раённая бальніца стала іх першым працоўным месцам. Менавіта […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны

Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” сёлетнім летам адзначаў сваё 50-годдзе. У гонар гэтай падзеі на юбілейную змену, якая праходзіла з 10 па 18 жніўня, былі запрошаны лепшыя школьнікі краіны. Наш раён на гэтай змене годна прадставілі адзінаццацікласнік гімназіі № 1 г. Валожына Антон Віршыч, які з’яўляецца лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы […]

Продолжить чтение

Адно імгненне – і заблукаў…

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі Лепш за ўсё ад шумнага горада адпачываеш на прыродзе, у лесе. Дыхаеш сасновым водарам, збіраеш грыбы ці ягады – і ты бадзёры, радасны, поўны сіл і энергіі. Аднак… Сітуацыя з адпачынкам часам ідзе па зусім непажаданым сцэнарыі. Здараецца, што нават у добра вядомым лесе чалавек раптам губляе арыенціроўку і пачынае […]

Продолжить чтение

Мэта сустрэч – максімальная адкрытасць і праўдзівасць

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Круковіч цэніць выключна празрыстае стаўленне ўдзельнікаў рэгулярных дыялогаў паміж насельніцтвам і ўладай да сутнасці праблем. Кіраўнік раённай вертыкалі чарговы раз нагадаў пра гэта падчас гутаркі з жыхарамі мікрараёна Папоўка, якая адбылася ў сценах гімназіі №1 райцэнтра. «Там, дзе ёсць фінансавая ці іншая магчымасць выправіць сітуацыю, зробім гэта абавязкова. Дзе не […]

Продолжить чтение

Закладка пад новы ўраджай

Мікалай ЗЯЛКОЎСКІ – адзін з самых вопытных і сумленных механізатараў КСУП “Сакаўшчына-агра”. Цэлае лета на давераным трактары “МТЗ-1221” быў заняты на нарыхтоўцы кармоў для грамадскага статка, а з надыходам пасяўной кампаніі падчапіў сеялку. Першай культурай стаў рапс, а неўзабаве пяройдзе і на азімыя зерневыя. За дзесяцігоддзі работы кожны надзел сакаўшчынскай зямлі ён ведае як свае […]

Продолжить чтение

Внимание, акция!

30 августа 2019 года нотариусы Минского областного нотариального округа бесплатно проконсультируют граждан, дети которых являются учащимися учреждений общего среднего образования, по вопросам, связанным с совершением нотариальных действий.

Продолжить чтение