Архiў для Август 1st, 2019

Тэлефон мiлiцыi-102

ПРЫВЫЧКА КРАСЦІ

Супрацоўнікі міліцыі раскрылі крадзеж бензапілы і бензакасілкі, які не так даўно здарыўся ў Кашчэлічах. Злачынства было ўчынена ў дачыненні дачніка. Мужчына пра сваю бяду паведаміў куды трэба, але нават і не разлічваў, што злодзея так хутка зловяць. Скрадзеная маёмасць вернута гаспадару, а вінаваты зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары часовага ўтрымання. Гэты мужчына судзімы не адзін раз, любіць зазірнуць у чарку, прывычкі працаваць не мае і вельмі сквапны на чужое дабро. Чытаць далей »

Гатоўнасць школ у лiчбах

Завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года. Да 15 жніўня будуць падпісаны акты аб іх гатоўнасці да работы. Чытаць далей »

Камiнар рад, што трапiў на парад

Максім ТРУНОЎ, васьмікласнік СШ № 1 г. Валожына, стаў пераможцам агляду-конкурсу на лепшае тэматычнае афармленне дзіцячых касцюмаў выратавальніка. Чытаць далей »

Дом, дзе ўтульнасць жыве

Шыльда з адрасам на гэтым доме ў Багданаве – вул. Рушчыца, 13 – прыцягвае ўвагу. Спалучэнне прозвішча вядомага мастака і лічбы, якую часта звязваюць са справамі магічнымі, мне падалося досыць крэатыўным. А мноства кветак, дрэў і кустоў, наяўнасць, але не безліч (каб не паспрачацца з адмысловым густам) малых архітэктурных форм узмоцнілі ўпэўненасць: у доме жывуць дбайныя, разумныя, не пазбаўленыя творчых памкненняў людзі. Чытаць далей »

Прафсаюз думае пра кожнага

З 2020 года ў нашай краіне ўступіць у сілу новы Працоўны кодэкс. Над яго ўдасканаленнем працавалі не толькі дэпутаты і ўрад, але і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Працэс заняў два з паловай гады. За гэты час прафсаюзнымі лідарамі ў цесным супрацоўніцтве з радавымі членамі арганізацыі ўнесена больш за 40 прапаноў па змяненні 30 артыкулаў. Усе ініцыяваныя новаўвядзенні накіраваны на ўмацаванне абароны правоў працуючага чалавека. Чытаць далей »

Сведения о жилых домах

расположенных на территории Воложинского района, которые соответствуют критериям пустующего дома и подлежат включению в реестр пустующих домов Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

У сярэдзіне ліпеня завяршылася мадэрнізацыя лініі “Вальтэр” па вытворчасці абразных піламатэрыялаў на вытворча-майстроўскім участку “Клім” Валожынскага лясгаса. Падпісаны акт уводу яе ў эксплуатацыю. Чытаць далей »

Дубiнскiя аграрыi радуюць

На палях ААТ “Агра-Дубінское” на жніве задзейнічаны трынаццаць камбайнавых экіпажаў. Наперадзе па намалотах – Іван Саломка, на рахунку якога 328 тон збожжа (звесткі на 30 ліпеня). Амаль не адстаюць ад лідара экіпажы старшага камбайнера Уладзіміра Троцкага (323 тоны), Аляксандра Цішэвіча (289 тон), Івана Пашкоўскага (272 тоны). Добрыя вынікі паказвае маладзёжны камбайнавы экіпаж Аляксея Барэйкі і Аляксея Багуслаўскага (308 тон). Чытаць далей »

Спажывец выбiрае якасць

Раённы камбінат бытавога абслугоўвання на сёння забяспечвае працай 42 чалавекі, а вось паслугі аказвае для ўсяго насельніцтва раёна. Перад кіраўніцтвам прадпрыемства стаіць двухбаковая задача: даць дастойны заробак членам калектыву і павялічваць колькасць кліентаў за кошт росту якасці і асартыменту. Чытаць далей »

Клiча паўночны шоўк

Сёлета лён, які займае ў раёне 1100 гектараў і яшчэ 1000 гектараў – у суседніх Маладзечанскім, Вілейскім і Стаўбцоўскім, радуе вытворцаў ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Усе палеткі паказалі высокую ўрадлівасць і якасць. Чытаць далей »

Быць блiжэй да людзей

Згодна з распараджэннем старшыні Мінаблвыканкама Анатолія Міхайлавіча Ісачанкі, на працягу ліпеня-верасня бягучага года кожны тыдзень павінны быць арганізаваны сустрэчы кіраўніцтва раёнаў з насельніцтвам з мэтай больш дэталёвага вывучэння пытанняў і праблем, што хвалююць людзей. Асаблівая ўвага звернута на час правядзення: пасля працоўнага дня ці ў выхадныя, каб у кожнага была магчымасць вырашыць набалелае. Першая такая сустрэча прайшла ў панядзелак у Івянецкім сельвыканкаме. У ёй прыняў удзел выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Уладзімір Сяргеевіч ЧЫЧКІН. Чытаць далей »

Весткі з АПК

Па стане на 1 жніўня ў раёне ўбраны 8756 гектараў зерневых і зернебабовых культур, ці 37,5 працэнта ад усёй пасяўной плошчы. Намалочаны 24706 тон збожжа, сярэдняя ўраджанасць каласавых складае 28,2 цэнтнера з гектара.

Агульны намалот Мінскай вобласці на 31 ліпеня складае 666163 тоны: убраны 35 працэнтаў плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 35 цэнтнераў з гектара.

За высокiя паказчыкi

У аўторак у КСУП “Пяршаі-2014” за высокія паказчыкі на жніве ўшанавалі вадзіцеля Аляксандра ГОЛУБА: на аўтамабілі “МАЗ-555” ён перавёз 1083 тоны зерня. Чытаць далей »

Кадравыя змены

Дырэктарам ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” назначаны Павел Леанідавіч ХІЛЬКЕВІЧ. Чытаць далей »


приёмная главного редактора

  • Рубрики

  • Новости БЕЛТА

  • Свежие записи

  • Архивы

  • Погода в Воложине

    Погода в Воложине
    Информация сайта pogoda.by
  • Праздники

  • Гороскопы

    Loading...
  • Курсы валют


  •    
    Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars