Прафесія на стагоддзі

Вікторыя КІСЯЛЁВА трэці месяц працуе правізарам-інтэрнам у цэнтральнай раённай аптэцы № 123 РУП “Мінская фармацыя”. Малады спецыяліст шчыра прызнаецца: “Мне вельмі пашанцавала з калектывам!”. Дзяўчына вырасла на Смаргоншчыне. Прафесію выбрала ў 9-м класе, калі трэба было вызначыцца з профільнымі прадметамі на ЦТ. Прыслухалася да парады бацькі, які мудра адзначыў, што аптэкар – справа на стагоддзі. […]

Продолжить чтение

Добрая дарога – карацейшы шлях!

Больш за паўтара кіламетра гарадскіх дарог у Валожыне займелі новае асфальтавае пакрыццё. Сродкі ў суме 147 тысяч рублёў выдаткаваны з мясцовага бюджэту. Работы былі запланаваны РУП “Валожынскі жылкамунгас” на III і IV кварталы згодна з графікам правядзення бягучага рамонту дарог у 2020 годзе. Субпадрадчыкам стаў філіял КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”. Дзе і якія ўчасткі патрабуюць […]

Продолжить чтение

Самыя лепшыя мамы жывуць і працуюць у Бабровічах

Шыкоўная шоу-праграма “Супер мама-2020”, прымеркаваная да цудоўнага свята – Дня маці, адбылася ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры. Арганізатарам мерапрыемства выступіла загадчык установы Вераніка Фясюн, партнёрамі ж конкурсу сталі СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, а таксама візажысты і кансультанты па прыгажосці кампаніі Mary Kay, што падрыхтавалі матуль-удзельніц да конкурсу. Вядучыя Уладзімір Ціханоўскі і Мікалай Салко прадставілі канкурсантак. Пад […]

Продолжить чтение

Ці заўсёды карысны мёд

Медыцынскія перавагі мёду, якія падтрымліваюцца навукай: 1. У склад мёду ўваходзяць біялагічна актыўныя раслінныя злучэнні і антыаксіданты. Больш цёмныя гатункі мёду ўтрымліваюць больш розных злучэнняў. 2. Мёд з’яўляецца крыніцай энергіі, што робіць яго ідэальным для спартсменаў. 3. Высакаякасны мёд багаты антыаксідантамі, якія спрыяюць памяншэнню рызыкі сардэчных прыступаў, інсультаў і некаторых відаў раку. Ён таксама можа […]

Продолжить чтение

Самаадданая праца

Ніколі не ведаеш, якія нечаканасці можа паднесці нам жыццё. Вось і напачатку бягучага 2020 года мы спадзяваліся на ўсё добрае. Але ўжо ў канцы лютага пачалася барацьба, у першую чаргу медыцынскіх работнікаў, з каранавіруснай інфекцыяй, якая, на жаль, працягваецца і да цяперашняга часу. У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця вельмі сур’ёзна аднесліся […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны

Як вядома, на мінулым тыдні ў краіне і ў нашым раёне таксама ўшаноўвалі жанчын-маці. Падчас Тыдня маці прайшоў шэраг мерапрыемстваў. У Івянецкім Доме культуры на свята “О той, что жизнь дарует и тепло” сабраліся самыя лепшыя прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва разам са сваімі сем’ямі. Было вырашана адзначыць трох мнагадзетных маці, якія прадстаўлялі асноўныя сферы нашага […]

Продолжить чтение

Адчулі сябе сапраўднымі ліцэістамі

Сёлета Валожынскі сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй прыняў у сваю дружную сям’ю 67 новых дзяўчат і хлопцаў. На мінулым тыдні для гэтых маладых людзей ва ўстанове адукацыі адбыўся Дзень першакурсніка. Гэта адна з самых значных падзей у жыцці кожнага навучэнца. Цырымонія прысвячэння ў першакурснікі стымулюе ўчарашніх школьнікаў адчуць сябе сапраўднымі ліцэістамі. Урачыстая праграма “Прысвячэнне ў рэзерв працоўнага […]

Продолжить чтение

У другой палавіне тыдня стане цяплей

«Халодныя паветраныя масы з акваторыі Баранцава мора рушылі далёка ў паўднёвыя шыроты. Тэмпературны рэжым у Беларусі на 1-4 градусы ніжэйшы за кліматычную норму. У мінулыя выхадныя па ўсходзе краіны прайшоў першы мокры снег. Тут на нядоўгі час месцамі ўсталявалася снежнае покрыва вышынёй 1-4 см», — расказалі ў Белгідрамеце. У аўторак, 20 кастрычніка, надвор’е ў Беларусі […]

Продолжить чтение

Шкода курэння кальяна

Многія думаюць, што гэты модны трэнд менш шкодзіць здароўю, як звычайныя цыгарэты. Але ў рэчаіснасці адбываецца зусім не так. Тэхніка курэння кальяна прадугледжвае больш глыбокае ўдыханне дыму ў параўнанні з цыгарэтамі. Удыхаць неабходна з высілкам, каб стварыць адмоўны ціск унутры прыбора, пры якім забяспечваецца праходжанне дыму праз вадкасны фільтр. Курэц на працягу звычайнага гадзіннага сеанса […]

Продолжить чтение

“Павіншуем маму разам!”

Пад такой назвай прафсаюзы праводзяць традыцыйны добры флэшмоб, падчас якога можна бясплатна адправіць арыгінальныя віншавальныя паштоўкі любым матулям. Акцыя была ініцыіравана Маладзёжным саветам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2015 годзе. Сёлета па 18 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю пярвічную прафсаюзную арганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для самага дарагога чалавека. Зрабіць гэта магчыма і ў электронным […]

Продолжить чтение

Пачні з сябе

Самая складаная праблема ў эканоміі рэсурсаў – пачаць з сябе. Як паказвае практыка энергаспажывання, эканомія пры дапамозе разумнага самаабмежавання можа складаць значныя сумы. Той, хто навучыўся эканоміць электраэнергію, ваду, цяпло, газ у сваёй кватэры, лепш разумее неабходнасць энергазберажэння ў шматкватэрным доме і на працы. Бо ў аснове любой эканоміі – воля да выкаранення шкодных звычак […]

Продолжить чтение

Матулі мілыя, паклон вам!

У Дзень маці ў кінатэатр “Юнацтва” запрасілі самых вядомых, прыгожых, працавітых, з маладой душой і гарачым сэрцам жанчын-матуль Валожынскага раёна, каб у атмасферы ўрачыстасці яшчэ раз выказаць ім любоў і павагу. Сярод дат, што адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Яно нагадвае пра […]

Продолжить чтение