Фотафакт: Віктар Ліштван

Официально

Некалі Віктара ЛІШТВАНА ў калектыў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” прывёў бацька, які там ужо меў пэўны аўтарытэт. Хлопец толькі што вярнуўся дадому пасля службы ў арміі і шукаў работу. Вопытны вадзіцель, не шкадуючы часу, вучыў свайго нашчадка ўсім прамудрасцям прафесіі, і ў таго пачало атрымлівацца. Праз нейкі час сын прыняў самастойнае рашэнне і развітаўся з калектывам у пошуках лепшай долі. Але доўга ў “дальнабойшчыках” не вытрымаў і праз год зноў вярнуўся туды, дзе пачынаў працоўную біяграфію.

Вадзіцель “МАЗа” В. Ліштван як ніхто іншы ведае дарогі раёна, і не толькі нашага. Яго машыну можна ўбачыць на розных аб’ектах. У любы час года Віктар за рулём, любіць дарогу, любіць машыны і перакананы, што не памыліўся з выбарам прафесіі.



Добавить комментарий