У даярак працоўны дзень пачынаецца рана і дружна…

Общество

У звыклых будзённых клопатах пройдзе святочны дзень у загадчыцы фермы, брыгадзіра Таццяны Іванаўны БАБКО, аператараў машыннага даення Аксаны Фёдараўны АНІСОВІЧ, Наталлі Вадзімаўны ФЁДАРАВАЙ, Святланы Анатольеўны СТАНКЕВІЧ. Як звычайна, у пяць гадзін пачнецца ранішняя дойка кароў на ферме вытворчага ўчастка «Ракаў» ТАА «Тарасава». Калектыў жывёлаводак у Рачанятах сфарміраваўся нядаўна. Разам яны два гады. Жанчын яднае шчырая адданасць у працы, бездакорнае старанне. За дзень валавы надой малака на гэтай ферме складае 1800 кілаграмаў. Уся прадукцыя рэалізуецца экстра-класам. Кіраўніцтва прадпрыемства цэніць руплівасць работнікаў гэтай нялёгкай галіны. Да прафесійнага свята кожная з даярак атрымала прадуктовы набор агульнай вагой 17 кілаграмаў. Так што святочны стол у іх хатах будзе багаты.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий