Общество

Ветурач ААТ «Агра-Вішнеўскі» Алеся Ігараўна КАРСЮК упэўнена, што толькі той, хто імкнецца да новых ведаў, увесь час павышае свой адукацыйны ўзровень, можа быць паспяховым у абранай прафесіі. Таму, скончыўшы Ільянскі аграрны каледж, амаль адразу ж паступіла ў Віцебскую ветэрынарную акадэмію. Зараз студэнтка-другакурсніца ўдала сумяшчае працу з вучобай, ёсць практычнае прымяненне і набытым ведам. А ў полі дзейнасці маладога ветурача абслугоўванне дзвюх малочнатаварных і свінафермы. Вакцынацыя, лячэнне хворай жывёлы, адбор і сартаванне статку – вось толькі невялікі пералік яе штодзённых абавязкаў.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий