ЛЕКТОРЫЙ ЗАПРАШАЕ

Общество

Чалавек фарміруецца ў сям’і, карэкціруе гэты бясконцы працэс і грамадства, спрадвечныя традыцыі, звычаі. Сваю лепту ў выхаванне ўнясуць і работнікі аддзела ЗАГСа, якім кіруе Тамара Уладзіміраўна Яныш.

Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 10 кастрычніка бягучага года пры аддзеле ЗАГС арганізуецца лекторый. Яго работа накіравана на папулярызацыю традыцыйных сямейных каштоўнасцей, а таксама на прававое, медыцынскае і псіхалагічнае кансультаванне тых, хто збіраецца рэгістраваць шлюб. Вядома, будзе карысна наведваць лекторый і маладым людзям, якія ўжо стварылі свае сем’і.

Першапачаткова лекторый будзе праходзіць раз у месяц: у кожную чацвёртую сераду ў 16.00 у кабінеце № 411 райвыканкама.

Не выключана, што некаторыя сустрэчы могуць быць праведзены і ў памяшканні ЗАГСа ці ў іншых месцах, вызначаных па ўзгадненні з адпаведнымі службамі. Больш падрабязная інфармацыя будзе размешчана на інфармацыйных стэндах аддзела ЗАГС і на інтэрнэт-сайце райвыканкама.

Работнікі ЗАГСа, урачы, прафесіянальныя псіхолагі, іншыя спецыялісты прапануюць сваім патэнцыяльным слухачам актуальную тэматыку. Будуць дадзены кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, якія ўзнікнуць у час сустрэчы. На такіх мерапрыемствах плануецца шырока выкарыстоўваць сучасныя сродкі нагляднай агітацыі.

Для ўдасканалення работы будуць улічвацца і канкрэтныя дзейсныя прапановы на ўдасканаленні гэтай новай формы работы.

Наш кар.

 



Добавить комментарий