СТАРТУЕ СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ

Общество

МВ-радыё сумесна з саветам па развіцці прадпрымальніцтва і камітэтам эканомікі Мінаблвыканкама запускае спецыяльны праект для працуючых і будучых бізнэсменаў «ZА СПРАВУ!?».

Кожны тыдзень у праграме будуць абмяркоўвацца ўмовы для вядзення бізнэсу ў адным з рэгіёнаў Мінскай вобласці, а таксама разбірацца актуальныя тэмы. Экспертамі студыі выступяць прадстаўнікі савета па развіцці прадпрымальніцтва, камітэта эканомікі, райвыканкамаў і самі прадпрымальнікі.  Калі ў вас ёсць пытанні,  далучайцеся да інтэрактыву ў чацвер з 11.20 да 12.00.

На сайце www.mvradio.by кожны тыдзень будзе анансавацца тэматыка праграмы,  праходзіць апытанне пра ўмовы вядзення бізнэсу ў адным з рэгіёнаў вобласці.

Пытанні для экспертаў можна пакідаць на сайце, а таксама з дапамогай СМС-паведамленняў адпраўляць у прамы эфір на  кароткі нумар 9704.



Добавить комментарий