Общество

Прывіць дзецям любоў да роднай мовы, да чытання па-беларуску, далучыць да лепшых твораў айчыннай класікі – такія задачы ставіць перад сабой настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракаўскай СШ Галіна Сцяпанаўна МІХЛЮК, якая сёлета далучылася да вялікай педагагічнай сям’і Валожыншчыны.

Першым пазакласным мерапрыемствам маладога настаўніка стала віктарына па творчасці сёлетніх паэтаў-юбіляраў Я. Купалы і Я. Коласа. Беларускай літаратурай захапілася яна яшчэ ў школьныя гады, хоць крочыць настаўніцкімі шляхамі-дарогамі вырашыла не адразу: у сям’і ж амаль усе медыкі. Аднак паступова выбар быў зроблены на карысць педагогікі, а Баранавіцкі ўніверсітэт стаў яе альма-матар. Сёння каля 500 кіламетраў аддаляе Галіну Сцяпанаўну ад роднай Століншчыны. Аднак сум па радзіме паступова саступіў месца напружанай карпатлівай працы. Ды і вольны час яна стараецца праводзіць з карысцю: наведвае сталічныя тэатры, падарожнічае разам з калегамі па славутых мясцінах Беларусі.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий