ПЕРАМОГУ СВЯТКАВАЛІ РАКАЎЧАНЕ

Спорт

Раённыя спаборніцтвы па валейболе, якія прайшлі нядаўна ў Валожыне, выявілі новых лідараў гульняў.

За першынство змагаліся 6 каманд. Азартныя і ўмелыя дзеянні спартсменаў з Ракава ў рэшце прывялі іх каманду да абсалютнай перамогі. Ім і дастаўся галоўны грашовы прыз ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама – 400 тысяч рублёў. Другое месца і 300 тысяч рублёў заваявалі валейбалісты з Івянца, а замкнулі тройку лідараў валожынцы. Узнагародай за майстэрства ім стаў 200-тысячны грашовы прыз.

У апошніх чыслах лістапада зборная каманда раёна прыме ўдзел у абласных занальных спаборніцтвах па валейболе. Пажадаем нашым спартсменам поспеху.

Аксана ГЛАДЧАНКА,

начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

 



Добавить комментарий