МАМА + МАЛЫШ

Общество

Мілыя мамы з цудоўнымі малышамі! Калі ў вас ёсць жаданне наведваць заняткі жаночага клуба, запрашаем вас разам з дзецьмі. Вы зможаце, знаходзячыся побач са сваімі любімымі сыночкамі ці дачушкамі, удзельнічаць у занятках па любой заяўленай тэме.

На нашых занятках для вас з малышамі будзе створана адзіная гарманічная прастора, дзе маці і дзіця змогуць знаходзіцца разам, будуць адчуваць і падтрымліваць адзін аднаго. А гэта так неабходна дзецям. Прыходзьце да нас, і вы прыміце ўдзел не толькі ў жывых зносінах з іншымі такімі ж матулямі, але і абмяняецеся вопытам, а калі патрэбна, зможаце атрымаць і прафесіянальныя кансультацыі спецыялістаў. Сустрэчы будуць праходзіць штотыднёва.

У маладых мам пасля нараджэння дзіцяці часта ствараецца адчуванне ізаляцыі і недахопу ўвагі. Так хочацца падзяліцца новымі эмоцыямі, падзеямі з жыцця малыша, пагутарыць з іншымі, больш вопытнымі матулямі, атрымаць адказы на многія пытанні. Вось дзеля гэтага на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра створаны жаночы псіхалагічны клуб-студыя «МАМА+МАЛЫШ». Тут маладыя мамы могуць сустрэцца, пагаварыць, падзяліцца вопытам. А іх дзеці ў гэты час будуць гуляць. Гэта вельмі ўтульнае і эмацыянальна «цёплае» месца, дзе вы адразу апыніцеся ў атмасферы гармоніі, дабрыні і выдатнага настрою. Тут вы насамрэч знойдзеце аднадумцаў, з якімі можа завязацца сяброўства нават на доўгія гады. Такія сустрэчы будуць тэматычныя, аднак тэмы змогуць прапаноўваць самі матулі.

Клуб пачне сваю работу з 1 снежня, за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +37529 3463263.

Святлана МУЧЫНСКАЯ,

дырэктар Валожынскага СПЦ.

 



Добавить комментарий