Паважаныя работнікі цэнтра банкаўскіх паслуг № 605 ААТ “АСБ Беларусбанк”!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 90-годдзя банка. Гэта не проста юбілейная дата, а дзевяць дзесяцігоддзяў дынамічнага развіцця, плённага супрацоўніцтва з арганізацыямі ўсіх форм уласнасці і фізічнымі асобамі. За многія гады “Беларусбанк” заслужыў бездакорную дзелавую рэпутацыю, павагу кліентаў, стаў для іх эталонам паспяховасці і надзейнасці. Установа забяспечвае пазітыўнае развіццё сферы фінансавых паслуг прафесійным стаўленнем да сваіх абавязкаў. Гэта з’яўляецца вынікам рэалізацыі калектывам дзелавых якасцей, прафесіяналізму і ўмення правільна выстройваць узаемаадносіны з партнёрамі.

Жадаем кіраўніцтву, супрацоўнікам, ветэранам працы моцнага здароўя, а банку – далейшага развіцця дзеля росквіту эканомікі нашага раёна. Заставайцеся мудрымі дарадчыкамі ў фінансавых пытаннях, гарантам стабільнасці і якасці. Няхай аптымізм, упэўненасць у сваіх сілах і давер жыхароў Валожыншчыны заўжды будуць з вамі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий