Общество

Кліенты ў цырульніка бываюць розныя: капрызныя, прыдзірлівыя, уедлівыя, радзей – ціхія і стрыманыя. Уменне дагадзіць кожнаму, даць слушную параду – вялікае майстэрства. Цырульнік Г. К. ГАЛОЎСКАЯ авалодала ім бездакорна.

За трыццаць восем гадоў працы ў жаночай зале цырульні валожынскага Дома быту яна ў свой адрас не атрымала ніводнай скаргі – толькі прыемныя словы ўдзячных кліентак.

Хоць і выйшла на заслужаны адпачынак, Галіна Канстанцінаўна ўсё ж не развіталася са сваёй творчай спецыяльнасцю, атрыманай у адным з Мінскіх прафесійных вучылішчаў.

Зараз вопытны майстар Г. К. Галоўская робіць модныя стрыжкі і прычоскі наведвальнікам сацыяльнай цырульні Валожынскага тэрытарыяльна цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Па тэлефонных заказах выязджае цырульніца і да кліентаў у вёскі.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий