Ужо пяты год у восеньскую пару адзначаецца Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войск МУС.
Традыцыйна ўзгадваюцца тыя, хто, аддаў жыццё службе ў міліцыі, крымінальным вышуку і іншых падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама тыя, хто ўжо пакінуў гэты свет. Не застаюцца без увагі і пенсіянеры, якія працягваюць і сёння працаваць па-за межамі сілавых структур.
Прадстаўнікі кіраўніцтва РАУС і раённай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск наведалі могілкі, дзе пахаваны былыя супрацоўнікі. Усклалі кветкі на кожную з амаль сарака магіл ветэранаў МУС. Жывыя суквецці ўпрыгожылі і мемарыяльную дошку, размешчаную на ганку будынка РАУС. З цёплымі словамі віншавання да прысутных таварышаў па службе, якія пакінулі міліцэйскія рады, але дагэтуль справядліва лічаць сябе ахоўнікамі правапарадку, звярнуўся начальнік аддзела унутраных спраў райвыканкама І. У. Шакун.
Наш кар.