ПА НЕДАХОПАХ – І АДКАЗНАСЦЬ

Закон и порядок

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці скрозь парушаюць патрабаванні Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якімі рэгламентаваны парадак руху цяжкавагавых буйнагабарытных транспартных сродкаў на аўтадарогах рэспублікі.

З 2010 года ні на адзін з 43 грузавых аўтамабіляў-самазвалаў філіяла «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс» (г. Маладзечна) не атрыманы спецыяльны дазвол на перамяшчэнне па дарогах. Запазычанасць у бюджэт склала больш за 518 мільёнаў рублёў. Аналагічныя парушэнні зафіксаваны і ў філіяле «Аўтамабільны парк № 14» г.Валожына ААТ «Мінаблаўтатранс».

 

Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць часцей за ўсё сустракаецца ў аптовым гандлі, будаўніцтве.

Яе «паследкі» ў выглядзе незаплачаных падаткаў уражваюць. Толькі па выніках 2 праверак у кастрычніку далічана падаткаў у памеры звыш 1 мільярда рублёў. З 1 студзеня 2013 года ўступіць у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае парадак фарміравання і вядзення Міністэрствам па падатках і зборах рэестра камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышанай рызыкай учынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы. Гэтыя звесткі будуць размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства. Суб’екты гаспадарання абавязаны правяраць прыналежнасць першасных уліковых дакументаў адпраўшчыку тавару і сапраўднасць іх бланкаў. Інфармацыя пра гэта размяшчаецца ў электронным банку даных (на сайце www.blank.bisk.by).

 

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання і службовыя асобы сельгаспрадпрыемстваў Мядзельскага раёна не прынялі эфектыўных мер па рэалізацыі даручэння, дадзенага Кіраўніком дзяржавы па пытанні своечасовай пастаноўкі тэхнікі на захаванне, стану мехдвароў.

Тэрыторыя мехдвара ў в. Слабада ААТ «Слабадская зара» толькі часткова агароджана, зарасла бур’яном, патрабуе падсыпкі і адводу вады. Металалом і калёсы параскіданы па ўсёй тэрыторыі. Навесы для захавання тэхнікі знаходзяцца ў аварыйным стане і патрабуюць зносу. У жняярках да зернеўборачных камбайнаў нажы не зняты, калёсы не пакрыты воскам. У пасяўным агрэгаце бункеры больш за год не ачышчаліся ад насення, таму згнілі. Рамонтныя работы трактароў праводзяцца на вуліцы, пры гэтым масла зліваецца прама на зямлю і г. д. Аналагічныя парушэнні зафіксаваны і ў ААТ «Свір-агра» і КСУП «Габы-агра».

 

Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржаўнага кантролю правёў пазапланавую праверку гандлёвых аб’ектаў КУП “Садружнасць” у Вілейцы. Парушэнні кантралёры выявілі ў кожным з пяці правераных магазінаў.

Зусім “забыліся” асобныя работнікі гандлю пра патрабаванне Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”, згодна з якім нельга прадаваць тавары з сышоўшым тэрмінам годнасці або захавання. У правераных магазінах забаронена да рэалізацыі тавараў на агульную суму 1 мільён 80 тысяч рублёў. У гэты спіс трапілі сухая агароднінная сумесь, якая стала непрыгоднай для ўжывання яшчэ месяц таму, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, лаваш. У продажы не было і некаторых прадугледжаных асартыментным пералікам тавараў.

 



Добавить комментарий