НАШ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ГОНАР

Общество

Свае разумнікі і разумніцы ёсць не толькі ў арганізатараў папулярнай расійскай тэлеперадачы. Школьнікі нашага раёна таксама могуць пахваліцца бліскучымі ведамі. Пацвярджэнне таму – вынік 1-ай вучэбнай чвэрці бягучага навучальнага года.

Самы высокі сярэдні бал – 9,6 – за першую чвэрць мае навучэнка 8-га класа гімназіі № 1 Валожына Дар’я БРАЗОЎСКАЯ.

Сем навучэнцаў атрымалі сярэдні бал 9,5.

Гэта шасцікласніца  Аліна ЯРШОВА, пяцікласнік  Павел ГІЛЬ. Яны вучацца ў гімназіі №1. Марыя ГРЫЦАЙ з 3 класа СШ № 1 Валожына». Дар’я Косік, вучаніца 11 класа з СШ № 2.                       Ксенія ДЗЯДЗЕЙКА з 5 класа Івянецкай СШ. Уладзіслаў ПРАХОРКІН, пяцікласнік Ракаўскай СШ. Ганна АБРАМЧЫК з 11 класа Сакаўшчынскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.

54 вучні ўстаноў адукацыі раёна маюць сярэдні бал ад 9,0 да 9,4.

 



Добавить комментарий