НАЗНАЧЭННІ

Общество

Першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу назначаны Сяргей Уладзіміравіч БЯГУН.

Нарадзіўся ў горадзе Іўе ў 1985 годзе. Закончыў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Па размеркаванні працаваў галоўным аграномам СВК “Манькаўшчына”. З 2011-га па кастрычнік бягучага года ўзначальваў гэту гаспадарку.

Галоўным урачом дзіцячага санаторыя “Налібоцкая пушча” назначаны Л. І. АЎДЗЕЙ.

Леанард Іосіфавіч нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне. Закончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт, працаваў начальнікам медыцынскай службы брыгады воінскай часці 30695, затым на пасадзе намесніка дырэктара па медыцынскай рабоце і харчаванні санаторыя “Налібоцкая пушча”. Працаваў у Валожынскай раённай бальніцы ўрачом-рэабілітолагам, потым – урачом-фізіятэрапеўтам.

 

 

 



Добавить комментарий