3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў і Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, які быў абвешчаны ў 1992 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН.
Клопат і ўвага асабліва патрэбны дзецям з цяжкімі псіхафізічнымі парушэннямі. Знайсці спагаду і кваліфікаваную дапамогу можна ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Зараз цэнтр дапамагае 668 дзецям – з якіх 113 дзяцей-інвалідаў з маўленчымі, разумовымі і фізічнымі абмежаваннямі. Уся работа напраўлена на іх сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадства.
Тут займаюцца псіхалагічнай, сацыяльнай падтрымкай сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаваннямі; карэкцыйна-педагагічнай дапамогай; аздараўленнем і арганізацыяй вольнага часу.
У рамках Дня інвалідаў праводзіцца раённы дабрачынны марафон “Працягнем руку дапамогі” па зборы сродкаў для выхаванцаў цэнтра. Гэтыя людзі, нягледзячы на значныя перашкоды, здольныя пераадолець многае: праяўляюць сябе ў творчасці, спорце, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Калі мы працягнем руку дапамогі інвалідам, праблем у іх стане менш і жыццё пасвятлее.
Мы рады супрацоўніцтву з любой дзяржаўнай, грамадскай, камерцыйнай арганізацыяй, а таксама з усімі неабыякавымі людзьмі, гатовымі падзяліць з намі клопат аб дзецях з асаблівасцямі ў развіцці.
Ірына КІРЫЛОВІЧ,
дырэктар ЦКРНіР.
Нашы каардынаты:
г. Валожын, вул. Партызанская, д. 15, тэл: 8(01772)55489, e-mail: ckroir-volozhin@tut.by.
Разліковы рахунак 3632906051653 у ЦБУ № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ “АСБ Беларусбанк”, г. Валожын, вул. Партызанская, код 601, УНН 600041400, аддзел адукацыі Валожынскага райвыканкама, з паметкай “для выхаванцаў ЦКРНіР”.