Общество

У рамках правядзення Дня інвалідаў адбудуцца канцэрты, вечары сустрэч, тэматычныя выставы, кіналекторыі. Запланавана маштабная дабрачынная акцыя па выдачы гуманітарнай дапамогі, яна ахопіць Івянец, Гародзькаўскі, Узбалацкі, Пральніцкі, Ракаўскі і Івянецкі сельсаветы.

З 3 снежня спецыялісты салона “Міласэрнасць” ТЦСАН распачнуць дабрачынную акцыю для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў “З клопатам пра бліжніх”. Таксама ў ТЦСАН з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 55-6-76 пройдзе “прамая лінія” са службай псіхалагічнай дапамогі і рэабілітацыі. У гэты ж дзень у кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра для азначанай катэгорыі насельніцтва прымеркавана і бясплатная дэманстрацыя мастацкага фільма.

4 снежня для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН у Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе наладзяць спартландыю “Таленты, на старт!”. А праз два дні адбудзецца конкурс малюнкаў для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў. Дастойным завяршэннем маштабнай праграмы стане канцэрт 7 снежня ў 11.00 у раённым Цэнтры культуры.

 



Добавить комментарий