Общество

За апошнія два месяцы ў Івянцы зарэгістравана 8 шлюбаў. Як адзначылі ў гарпасвыканкаме, з жаданнем стварыць новыя сем’і сюды звяртаюцца не толькі жыхары гарадскога пасёлка, але і моладзь з іншых населеных пунктаў.

У кастрычніку і лістападзе пабагацеў Івянец і на дзетак: тут нарадзіліся 5 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Шчыра парадаваліся Віктар і Вольга Халапукі нараджэнню сына Антошкі. Малыш стаў чацвёртым дзіцем у іх вялікай і дружнай сям’і. Дарэчы, тэндэнцыю паляпшэння дэмаграфічнага становішча івянчане захоўваюць ужо на працягу 11 месяцаў: за гэты перыяд нарадзіліся 53 немаўляці, натуральны прырост насельніцтва склаў 6 чалавек.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *