2 снежня адзначаецца Дзень юрыста

Общество

Прафесіянальная кампетэнтнасць ды жыццёвая мудрасць даўно дапамагаюць старшыні Валожынскага раённага суда Анатолю Васільевічу ЗЯНЬКО, суддзі Таццяне Сяргееўне НЕСЦЯРЭЎСКАЙ і кансультанту Ірыне Аляксандраўне ЯКУТОВІЧ пры разглядзе спраў і зваротаў грамадзян трымацца той ухвальнай “залатой сярэдзіны”, неабходнай для прыняцця ўзважанага і адзіна правільнага рашэння.

Заслугі гэтых людзей перад законам і грамадствам прызнаны на вышэйшым узроўні: сёлета Анатолю Васільевічу Указам Прэзідэнта Беларусі прысвоены першы кваліфікацыйны клас (што, дарэчы, адпавядала б у арміі званню генерал-лейтэнанта), а Таццяне Сяргееўне – другі. Да прафесіянальнага свята папоўніўся спіс узнагарод у Ірыны Аляксандраўны – ёй уручылі Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана добрасумленная праца і высокі прафесіяналізм суддзі Алены Уладзіміраўны Хаткевіч.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий