Общество

Вынікам дзелавога супрацоўніцтва «Белдзяржстраху» і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях стаў бліскучы «ЗАЗ-Forza», ключы ад якога дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» Наталля СІНОШЫНА ўрачыста ўручыла начальніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацых Алегу СКАДОРВУ.

Шмат гадоў выратавальнікі і страхоўшчыкі працуюць сумесна ў высакароднай справе захавання маёмасці ад знішчэння яе ў выніку пажараў.

Пытанне тэхнічнай аснашчанасці для аператыўнай службы РАНС заўсёды было прынцыпова важным. Паводле слоў А. Скадорвы, новы аўтамабіль адчувальна дапаможа ў штодзённай працы пажарных выратавальнікаў. «Машына будзе выкарыстоўвацца для выездаў аператыўнай групы па арганізацыі работ пры ліквідацыі разнастайных надзвычайных сітуацый, правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, а таксама праверак суб’ектаў гаспадарання раёна», – зазначыў Алег Іванавіч.

Тэкст і фота

Андрэя ЗАХАРАНКІ.



Добавить комментарий