БЕЗ УСТУПАК І КАМПРАМІСАЎ

Закон и порядок

можна перамагчы сацыяльнае зло, якім з’яўляюцца п’янства і алкагалізм, падлеткавая злачыннасць.

Нядаўна ва Узбалацкім сельвыканкаме прайшло мерапрыемства «Прафілактыка супрацьпраўных паводзін, п’янства і алкагалізму».

Паўдзельнічаць у ім мы запрасілі ўсіх жадаючых вяскоўцаў, а таксама нарколага ЦРБ, псіхолага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, членаў савета грамадскага пункта аховы правапарадку, дабравольнай дружыны, членаў камісіі па справах непаўналетніх, спецыялістаў ААТ «Агра- Дубінское», а таксама грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку.

Прафілактычная работа ў нашым рэгіёне ажыццяўляецца на аснове аналізу сітуацыі, якая складваецца на тэрыторыі сельсавета, з улікам прычын і ўмоў, што вядуць да правапарушэнняў, выпадкаў п’янства, асабліва ў рабочы час.

Камісія па справах непаўналетніх, якая створана пры сельвыканкаме, вялікую ўвагу надае прафілактыцы супрацьпраўных паводзін. На яе пасяджэнні рэгулярна запрашаюцца бацькі, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама сем’і сацыяльнага патранату.

Значная ўвага надаецца растлумачэнню нормаў сямейнага заканадаўства, абавязкаў дарослых па выхаванні дзяцей, навучанню правілам бесканфліктных паводзін у сям’і і інш.

…На жаль, як паказвае жыццёвая практыка, сярод некаторых бацькоў і іх дзяцей існуе меркаванне, што «сто грамаў спіртнога не пашкодзяць», што на свята можна дазволіць  дзецям ужыванне спіртных напояў. І непрыкметна “сітуацыя свята” пераходзіць у залежнасць ад алкаголю, а там – адзін крок і да правапарушэнняў, рознага роду злачынстваў.

На пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх абмяркоўвалася сумесная работа ААТ «Агра-Дубінское», бібліятэкі, сельскага клуба, супрацоўнікаў РАУС з непаўналетнімі ў накірунку эфектыўнай прафілактыкі. Аналізавалася занятасць непаўналетніх у пазашкольны час і ў выхадныя дні. Перыядычна наведваюцца няпоўныя, шматдзетныя сем’і, сем’і, дзе непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем’і сацыяльнага патранату. Гэта спрыяе прафілактыцы супрацьпраўных паводзін. Чым раней пачаць прафілактычную работу з сям’ёй, тым больш эфектыўнымі будуць вынікі.

Наладжаны рэгулярныя дзяжурствы на дыскатэках у Дубінскім клубе. Гэта прымушае непаўналетніх сур’ёзна ставіцца да сваіх паводзін у грамадскіх месцах.

У студзені гэтага года ў адну сям’ю былі вернутыя дзеці з прытулку, адна сям’я ў лютым была пастаўлена на ўлік, бо там дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і знята з уліку ў ліпені.

Нягледзячы на станоўчую дынаміку, эфектыўнасць прафілактычнай работы сярод грамадзян трэба павялічваць і ў будучым. І мы настроены на такую канструктыўную працу. Толькі здаровы лад жыцця, уменне правільна арганізаваць вольны час вяскоўцаў дапамогуць перамагчы згубныя шкодныя звычкі, засцерагчы людзей ад рознага роду правапарушэнняў.

Таццяна ЧАБАЙ,

старшыня Узбалацкага сельвыканкама.

 



Добавить комментарий