ПРАЦУЮЦЬ З ПАРУШЭННЯМІ

Общество

У кансалідаваны бюджэт за студзень-кастрычнік бягучага года паступіла 74 мільярды 682 мільёны 900 тысяч рублёў, у мясцовы бюджэт – амаль 79 мільярдаў. Гэта на 41,8% і на 8,4% больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд.

План жа кансалідаванага бюджэту за 10 месяцаў 2012 года выкананы на 127,1 %. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыграла інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Валожынскім раёне.

Па выніках праверак прадпрыемстваў за студзень-кастрычнік у бюджэт дадаткова паступіла звыш 396 мільёнаў рублёў. Са ста сарака праверак дзеючых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у ста трыццаці васьмі выпадках выяўлены парушэнні. У большасці сваёй яны звязаны з удзелам у ценявым абароце тавараў, работ, паслуг. Па выніках гэтай работы спагнана 179,2 мільёна рублёў.

Кантралявалі інспектары і дзейнасць стратных прадпрыемстваў. Іх сёлета два, сума спагнанняў па выніках праверак перасягнула 1,9 мільёна рублёў, а даналічаны падатак на прыбытак склаў амаль 1 мільён.

Шматлікія парушэнні парадку прыёму грошай і выкарыстання касавага абсталявання выяўлены на рынках і ў гандлёвых арганізацыях, арганізацыях грамхарчу. Вінаватых прыцягнулі да адказнасці, “ценявыя” таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на 325 мільёнаў рублёў звернуты ў даход дзяржавы.

Вялася таксама работа і па выяўленні фізічных асоб, якія займаюцца незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю. За 10 месяцаў раскрыта 17 такіх выпадкаў. Па дзевяці з іх матэрыялы накіраваны ў суд, арыштавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на 192,8 мільёна рублёў і накладзены штрафы ў памеры 5,2 мільёна. У астатніх выпадках вынесена папярэджанне аб адказнасці за занятак незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Ірына СТАНКЕВІЧ,

намеснік начальніка

аддзела кантролю.

 



Добавить комментарий