РЭАЛЬНАЯ ДАПАМОГА

Общество

3 снежня ў рэспубліцы адзначаўся Дзень інвалідаў. Работа з людзьмі, якія маюць абмежаванні па стане здароўя, — адзін з асноўных накірункаў дзейнасці ТЦСАН.

Зараз на ўліку ў цэнтры знаходзіцца 118 сямей, што выхоўваюць 119 дзяцей-інвалідаў, 75 маладых інвалідаў, 305 інвалідаў працаздольнага і 942 пенсіённага ўзросту (I і II групы).

Для гэтай катэгорыі спецыялісты цэнтра аказваюць юрыдычную, псіхалагічную, гуманітарную дапамогі, а таксама паслугі цырульніка і майстра па рамонце абутку, па абкошванні тэрыторыі, распілоўцы дроў, мыцці бялізны, пракаце сродкаў рэабілітацыі і інш. Малазабяспечаным грамадзянам аказваецца адрасная сацыяльная дапамога.

На надомным абслугоўванні знаходзяцца зараз 366 інвалідаў агульнага захворвання і 8 — Вялікай Айчыннай вайны. Тыя, каму патрэбен пастаянны догляд, накіраваны на сацыяльныя ложкі ці ў дамы-інтэрнаты. Інваліды пенсіённага ўзросту на працягу года былі забяспечаны палівам, у іх дамах рамантавалася пячное ацяпленне і мянялася электраправодка. Усе забяспечаны бульбай і іншай агароднінай да зімовага перыяду.

1 снежня споўнілася пяць гадоў, як гасцінна расчыніла свае дзверы аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Працоўную рэабілітацыю і адаптацыю праходзяць тут 20 чалавек, з 9-цю наладжана індывідуальная работа на доме. За гэтыя гады добраўпарадкавана тэрыторыя пры аддзяленні, зроблены рамонт унутры памяшкання, адрамантаваны ганак, стаў зручным уваход у будынак. Сваю лепту ў гэта ўнеслі і самі выхаванцы. Сёння ў аддзяленні функцыянуюць 12 гурткоў і 2 клубы для бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, працуюць 3 валанцёрскія атрады раённага камітэта ГА «БРСМ», наладжана цеснае супрацоўніцтва з ГА «Белая Русь», РДА «Чырвоны Крыж», а таксама з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, якія часта становяцца спонсарамі тых ці іншых мерапрыемстваў, забяспечваюць установу ўсім неабходным.

Мы ўдзячныя ўсім тым, хто прымае ўдзел у дабрачынным марафоне «Працягнем руку дапамогі», які прадоўжыцца да 25 снежня.

Галіна РАЙ,

дырэктар ТЦСАН.

 



Добавить комментарий