Официально

Калектыў ААТ “Агра-Доры” заканчвае сельскагаспадарчы год з добрымі вынікамі. Да прыкладу, валавы збор зерня ў гэтай гаспадарцы склаў сёлета 6714 тон пры ўраджайнасці 45,5 цэнтнера з гектара. Урадзілі і буракі: пры дастаткова вялікай цукровасці 16,5 працэнта гаспадарка здала ў заліковай вазе 15706 тон салодкіх караняплодаў, выручка дасягнула 5 мільярдаў 300 мільёнаў рублёў…

За слупкамі гэтых лічбаў хаваецца самаадданая праца кожнага работніка і спецыяліста. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Аляксандравіч КРЫВІЦКІ на раённы Дзень сельскай гаспадаркі прыбыў з лепшымі. У іх ліку – цялятніца комплекса “Сярэдняе Сяло” Рома ТОКАР, механізатары Іван БАБЁР і Сяргей АГРЭНІЧ, галоўны інжынер Віталь КУЛІК, а таксама іншыя перадавікі тэхнічнага звяна гаспадаркі – Іосіф МАЛЮШ, Юрый НОВІК, Мікалай НОВІК, Фёдар МАКОЎСКІ і Антон ТОКАР.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий