Якімі былі дзеці сто гадоў таму?
Такімі ж, як і зараз! Слаўнымі, непаслухмянымі, гарэзлівымі, капрызнымі, непасрэднымі, наіўнымі, цікаўнымі, ныцікамі, даверлівымі, безабароннымі, прастадушнымі, няўрымслівымі і шчырымі…
Нічога не змянілася, толькі дзіцячыя фатаграфіі сталі шматколернымі. Але старыя, мілыя сэрцу, чорна-белыя фотакарткі па-ранейшаму чаруюць сваёй непаўторнай энергетыкай.
Яны нам і дапамогуць перанесціся ў мінулае і зірнуць на дзяцей пачатку 20 стагоддзя.