СЛАВІЛІ ПРАЦАЙ І ПЕСНЯЙ…

Общество

У каторы раз не падвялі свой калектыў і калег удзельнікі мастацкай самадзейнасці Валожынскага ЖКГ.

На абласным аглядзе-конкурсе, які праходзіў сёлета ў Рэспубліканскім Палацы культуры імені Шарко пад дэвізам «Працай і песняй славім Беларусь», яны занялі ганаровае 3-е месца. Варта нагадаць, што апошнія тры гады былі для калектыву багатымі на перамогі ў мастацкай самадзейнасці.

Сёлета гонар жылкамунгаса абаранялі 10 работнікаў. У намінацыі «Лепшы аўтар-выканальнік» быў адзначаны слесар-сантэхнік А. В. Кулак, які прачытаў свой новы верш пра Беларусь, а аператар ачышчальных збудаванняў Івянецкага ўчастка А. Ч. Нядзведскі — у намінацыі «Лепшы выканаўца вакальнага жанру» за выкананне песні «Каля Чырвонага касцёла». Не засталася па-за ўвагай кампетэнтнага журы, якое ўжо не першы год узначальвае прафесар П. І. Гуд, і рэжысёрская работа самадзейных артыстаў. На сцэне яны паказалі фрагмент вядомай п’есы Я. Купалы «Паўлінка». Праўдзіва ўвасобілі сваіх герояў у жыццё юрысконсульт Д. В. Мыславец, аўтамеханік С. С. Ждановіч, пакаёўка гасцініцы «Карона» В. П. Маркевіч і А. В. Кулак. Калектыў жылкамунгаса ўзнагароджаны граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай галіны і грашовай прэміяй.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий