У промнях дабрыні

Официально

Надзвычай цікава і весела было ў гэты дзень у Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Бо наведаліся да выхаванцаў іх сябры – студэнты Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа, з якімі падтрымліваюцца цесныя сувязі вось ужо на працягу 8 гадоў, прадстаўнікі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Савецкага раёна горада Мінска. Акрамя падарункаў і ласункаў яны падрыхтавалі цікавы канцэрт. Карыснымі для нашых выхаванцаў былі непасрэдныя зносіны з тымі, каго яны вельмі чакаюць і любяць.

Ну а самі дзеці на працягу некалькіх тыдняў рыхтавалі забаўляльную праграму “У промнях дабрыні”, у якой  прымалі ўдзел не толькі самадзейныя артысты, але ўсе, хто быў у зале – і малыя, і дарослыя.  А апафеозам  свята стала пастаноўка казкі “Хай ззяе вясёлка”.

Дырэктар дома-інтэрната  Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч вырашыла зрабіць сваім выхаванцам  сюрпрыз – звязалася з дабрачынным фондам “Роставыя лялькі” з Мінска, адкуль былі прывезены тэатральныя касцюмы Кракадзіла Гены, Чабурашкі, Ката, Мядзведзя, Пчолкі, Тыгра, у якіх нашы настаўнікі і выхавацелі выглядалі сапраўднымі артыстамі. І доўга яшчэ не змаўкалі апладысменты ўдзячных гледачоў.

Ну а вечарам усіх чакалі салодкі стол і дыскатэка.

Валянцін САБАЛЕЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *