Общество

Летась Валожынскі лясгас рэалізаваў насельніцтву да Навагодніх святаў каля 5 тысяч елак. Сёлета плануецца прадаць столькі ж. Сталі вядомыя і прыкладныя цэны на зялёныя прыгажуні. На традыцыйным елачным кірмашы дрэўца вышынёй да метра будзе каштаваць каля 20 тысяч рублёў, ад метра да двух – у межах 35 тысяч. Трохметровая елка абыдзецца пакупніку прыкладна ў 45 тысяч рублёў.

 



Добавить комментарий