Газ прыйдзе і да вас

Общество

Прыродным газам карыстаюцца ўжо жыхары вёсак Бабровічы, Каштаноўка, Даўбені, Брылькі і Ганчары (часткова). У гэтыя дні работы вядуцца па падключэнню вёскі Капусціна – прыроднае блакітнае паліва падведзена ўжо практычна да ўсіх дамоў, так што гэтай зімой маразы яе жыхароў не напалохаюць.

Кааператывы па падвядзенню прыроднага газу створаны ў вёсках Савяцевічы-Бялякі, Улазавічы-Подбалаць, Гардынава-Нарэйшы. Газіфікацыя крыху замарудзілася з-за адсутнасці фінансавання, але гэта справа вырашальная.

Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий