Общество

У час розных сезонных кірмашоў, на якія традыцыйна збіраецца нямала наведвальнікаў, работнікі грамадскага харчавання раёна стараюцца наладзіць і рэалізацыю шашлыкоў.

Гэты прадукт карыстаецца нязменнай папулярнасцю на працягу ўсяго года. Нямала жадаючых адведаць мяснога далікатэсу знаходзіцца і ў сцюдзёную пару года. Кірмашы і на тэрыторыі раёна, і ў гарадах-суседзях “аздоблены” апетытным пахам шашлыкоў. Апошнім часам гандлявалі ў Маладзечне на абласных восеньскіх “Дажынках-2012”. Цяпер плануецца правесці навагоднія і калядныя кірмашы.

Валожынскія майстры стараюцца з вялікай фантазіяй аформіць сваё гандлёвае месца. Звычайна абсталёўваецца імправізаваны міні-падворак. А гаспадарыць на ім разам са сваімі калегамі Ларыса Аляксандраўна БОЙКА – шашлычных спраў майстар.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий