Зварот студэнцкага пошукавага атрада “Амулет”

Общество

Ва ўпраўленні па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь паступіў зварот студэнцкага пошукавага атрада “Амулет” Уладзімірскай вобласці Расійскай Фэдэрацыі з просьбай арганізаваць пошук родных і сваякоў воінаў, ураджэнцаў Беларусі, якія памерлі ад ран у эвакуацыйным шпіталі № 5861 і пахаваны на могілках Новая Мікола Судагорскага раёна Уладзімірскай вобласці.

У сувязі з гэтым просім праз сродкі масавай інфармацыі дапамагчы ў пошуку сваякоў наступных ваеннаслужачых:

Марчык Аляксандр Фёдаравіч, 1914 г. н., ураджэнец в. Паўліца Барысаўскага раёна, прызваны Барысаўскім РВК, радавы, стралок 74507…НКУС, 01.03.1945 г. памёр у эвакуацыйным шпіталі 5861 № 1413, магіла № 37. Жонка Мароз Е. К. – в. Паўліца Барысаўскага раёна;

Новік Міхаіл Іванавіч, 1909 г. н., ураджэнец п. Сценка Грэскага раёна (зараз Капыльскі, Слуцкі, Пухавіцкі, Уздзенскі раёны) Мінскай вобласці, прызваны Грэскім РВК, радавы, стралок 133, СП 44 СД, п/п 066632, 19.03.1945 г. памёр у ЭШ 5861 № 1942, магіла № 43. Сястра Яцкоўская Ксенія Іванаўна – п. Сценка Грэскага раёна Мінскай вобласці;

Шалак Пётр Іванавіч, 1893 г. н., ураджэнец с. Барон (Барок) Халапеніцкага раёна (цяпер Барысаўскі, Крупскі раёны) Мінскай вобласці, прызваны Халапеніцкім РВК, радавы, конюх-ездавы 2249 армейскага ветлазарэта, 13.02.1944 г. памёр у ЭШ 5861 № 1422, магіла № 18. Жонка Шалак Марыя Аляксееўна – с. Барон (Барок) Халапеніцкага раёна Мінскай вобласці.

Родным і сваякам загінуўшых ваеннаслужачых належыць звярнуцца ва ўпраўленне па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па адрасу: 220034, г. Мінск, Ф-2, вул. Азгура, 4. Тэл.: (017) 266-75-15.



Добавить комментарий