Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

На працягу тысячагоддзяў не гасне святло гэтай велічнай урачыстасці, якая поўніць сэнсам жыцці людзей.

Гэта цудоўнае свята напамінае пра непарыўныя сувязі пакаленняў, пра неабходнасць клапаціцца пра сваіх блізкіх, пра бязмежную бацькоўскую любоў да сваіх дзетак. Яно аб’ядноўвае людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць каштоўнасць мірнага існавання, больш поўна ўспрымаць радасць жыцця. У гэтыя дні ўзнікае жаданне дзяліцца цяплом сваіх сэрцаў, рабіць добрыя справы.

Няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, натхняючы на добрыя справы і пачынанні ў імя нашай роднай Беларусі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір і згода.

Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту і спаўнення запаветных мар.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий