Фотафакт: Леаніда Міхайлаўна Ліштван

Официально

Жыхарка вёскі Дайнава Леаніда Міхайлаўна ЛІШТВАН удзячна лёсу за багатую працоўную біяграфію. Піянерважатая ў Гірбіняцкай школе, бібліятэкар у Эстоніі, па вяртанню на радзіму – работніца мясцовага калгаса. Шмат гадоў запар была сельскім дэпутатам, пасля абралі дэпутатам абласнога Савета. Сумяшчаючы гэтыя абавязкі з пасадай загадчыцы жывёлагадоўчай фермы, у 1981 годзе атрымала Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У зробленым там запісе адзначана: «За поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў дзесятай пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў».

Фота Сяргея БОБРЫКА.



Добавить комментарий