Прыміце сардэчныя віншаванні з адным з самых важных хрысціянскіх свят – Нараджэннем Хрыстовым!
Гэта свята збліжае нас, напаўняе сэрца святлом і міласэрнасцю, натхняе на добрыя ўчынкі.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнай цеплыні. Няхай не толькі ў гэтыя калядныя дні, а і заўжды, у вашых сем’ях пануюць любоў, згода, узаемаразуменне, ладзяцца ўсе справы.
Шчасця, поспехаў, дабрабыту.
Вясёлых Каляд!
З павагай – С. Р. Сарока, член Савета Рэспублікі,
С. Ф. Кулеш, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.