ЗАЎСЁДЫ ЭКСПЛУАТУЙЦЕ ПА ПРАВІЛАХ!

Общество

Да святкавання Новага года і Нараджэння Хрыстова расцвітуць фарбамі вясёлкі святочныя гірлянды, будзе радаваць душу ілюмінацыя… Аднак і ў такія радасныя моманты нельга забываць пра элементарныя правілы бяспекі.

Валожынская раённая інспекцыя “Энерганагляд” рэкамендуе бацькам у першую чаргу пагутарыць з дзецьмі і падлеткамі, расказаць, што рознакаляровыя агеньчыкі таксама тояць у сабе пагрозу. А самім дарослым варта паклапаціцца пра тое, каб няшчасце абышло дом.

Выкарыстоўвайце гірлянды выключна завадскога вырабу, не дазваляйце дзецям самастойна ўключаць ілюмінацыю і датыкацца да правадоў і лямпачак гірлянды. Не пакідайце дзяцей адных каля святочна ўпрыгожанага дрэўца і пастарайцеся размясціць агеньчыкі так, каб дзеці да іх не дацягнуліся.

Нагадаем: пры выкарыстанні электрычнай сеткі без паніжальнага трансфарматара на ёлку можна чапляць толькі гірлянды з паслядоўным уключэннем лямпачак напружаннем да 12 вольт.

Калі набываеце ілюмінацыю, абавязкова праверце на адпаведнасць з намінальным напружаннем сеткі. Акрамя таго, падключайце гірлянды з устаноўкай устройства ахоўнага адключэння: і днём, і ноччу яно будзе пільна “сачыць” за бяспекай блізкіх вам людзей.

Алена МАКАР.

 



Добавить комментарий